Сапраўдныя крраймерыз: шэрая варона пазмагаецца за званне птушкі 2023 года

ад 1 лютага 2022 года

Больш за тысячу галасоў набрала ў птушыных праймерыз знаёмая практычна ўсім птушка – шэрая варона.

Варону вылучалі на птушыныя праймерыз і летась. Яе прыхільнікі тады стварылі суполку на Фэйсбуку, прысвечаную сваёй кандыдатцы, і цэлы год дзяліліся адно з адным цікавосткамі пра яе. Аднак на тым анлайн-галасаванні перамагла белая сініца, якая ў выніку і была абраная на З’ездзе АПБ птушкай 2022 года.

Шэрая варона. Фота Іны Шкурко

Шэрая варона. Фота Іны Шкурко

Сёлетняе змаганне шэрай вароны таксама было нялёгкім. Супернікаў было менш: вялікі баклан (большой баклан), звычайная чаротаўка (камышовка-барсучок), вялікі савук (большой крохаль) і таўстадзюб (дубонос). Але з апошнім завязалася зацятая барацьба: ён проста наступаў ёй на пяты. Дзякуючы зладжанай агітацыі каманды падтрымкі шэрая варона змагла яго абысці.

Яна набрала 1009 галасоў. Усяго ў галасаванні паўдзельнічаў 2591 чалавек.

Итоги птичьих праймериз

Усе віды для анлайн-галасавання прапаноўвалі праз адкрытую гугл-форму.

Чаму прапанавалі варону? Каманда падтрымкі лічыць вельмі шкодным стэрэатып, што гэтая птушка з надзвычай высокім інтэлектам – няважны ў прыродзе від. Такое стаўленне вядзе да разбурэння гнёзд, калечання і забойства птушак, жорсткага абыходжання з жывёламі і прыродай у цэлым. “Выхаванне гуманных і беражлівых адносін да прыроды можна пачаць з выхавання этычнага і рацыянальнага стаўлення да вароны”, — лічыць каманда.

Серая ворона

Шэрая варона. Фота М. Вараб’я

Перавагай сваёй кандыдаткі яе прыхільнікі называюць тое, што шэрая варона жыве ў непасрэднай блізкасці ад чалавечага жытла, і за ёй даволі лёгка назіраць. “Назіранне за складанымі паводзінамі варон можа вызваць зацікаўленасць у людзей і стаць пачаткам іх узаемадзеянняў з прыродай і выхаваннем этычнага і навукова абгрунтаванага стаўлення да яе”, — лічаць яны.

Лідар каманды падтрымкі вароны Іна Берняковіч кажа:

Дзякуючы нашай Фэйсбук-групе сёлета варона атрымала больш падтрымкі. Таму каманду было няцяжка сабраць. Тым не менш, прасоўваць нашу кандыдатку было нялёгка. Было дзіўным, што частка людзей нават сёння ставіцца да яе негатыўна і пераносіць на птушку недарэчныя параўнанні, баіцца яе. Таму былі і такія, хто галасаваў проста супраць вароны. Але былі і тыя, хто птушку любіць, назірае за ёй, дапамагае хворым птушкам і добра ведае характар і інтэлект крумкачовых. А яшчэ адна частка любіць варон за тое, што гэта НАША наскрозь птушка. Я б хацела падзякаваць кожнаму, хто галасаваў за варону і расказваў аб ёй, падзякаваць нашым птушыным канкурэнтам у праймерыз, бо яны ўсе маюць права на шанаванне, а таксама АПБ за мерапрыемствы па абароне дзікай прыроды і папулярызацыю ведаў пра птушак. Мы таксама, дзякуючы праймерыз, змаглі больш распаўсюдзіць нашы погляды на варон і стаўленне да птушак.

Шэрая варона будзе змагацца за званне птушкі 2023 года з вялікім грыцуком і звычайнай туркаўкай – кандыдатамі ад арнітолагаў. Хто гэтае званне атрымае, 5 лютага галасаваннем вызначаць сябры АПБ на штогадовым з’ездзе арганізацыі. 2 лютага да 15.00 — апошняя магчымасць рэгістрацыі на з’езд – далучайся да АПБ, каб у суботу прагаласаваць за свайго кандыдата. Абвяшчэнне птушкі 2023 года адбудзецца ў лістападзе.

Тэкст: Алеся Башарымава

Дапамажы нам ратаваць дзікую прыроду Беларусі!

 

ВКонтакте АПБ



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: