Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Перазімавалі! У Мінску прайшоў «выпускны» для кажаноў
Апошнія навіны,Навіны Беларусі ад 11 красавіка 2022 года
Гэта ўжо чацвёрты сезон працы «кажанячага санаторыя». Гэтай зімой тут адпачывалі познія і двухколерныя кажаны, рудыя вячэрніцы і нават «чырванакніжны» паўночны кажанок — сапраўдны прыгажун з кудлатай шакаладна-залацістай поўсцю. Гэта адзіны від рукакрылых, які камфортна жыве за паўночным палярным кругам!
Помні: кажаны — бяскрыўдныя і неагрэсіўныя жывёлы, але, на жаль, яны цярпяць ад многіх стэрэатыпаў. Усе віды рукакрылых у Беларусі знаходзяцца пад строгай аховай. Не крыўдзі і не бойся іх!
Памятай: кажанам пагражае знікненне. 8 відаў кажаноў занесена ў Чырвоную кнігу Беларусі.
Фота Сяргея Аднавала
Падзяліся артыкулам у сацсетках: