«Магія дзікай прыроды» запрашае

ад 22 лістапада 2013 года

На ўрачыстым падвядзенні вынікаў фотаконкурсу «Магія дзікай прыроды Беларусі-2013» будуць прадстаўленны самыя лепшыя фотаздымкі. Прыходзьце паглядзець!

Лепшыя фотаздымкі дзікай прыроды беларускіх фотаанімалітсаў будуць прадстаўлены на ўрачыстым падвядзенні вынікаў фотаконкурсу "Магія дзікай прыроды Беларусі — 2013" у Гродна. Галоўнымі падарункамі не толькі для аўтараў, але і для ўдзельнікаў імпрэзы будуць перакідныя календары на 2014 год з лепшымі працамі фотаконкурсу. Сустрэча адбудзецца у суботу 23 лістапада па адрасу Гродна, вул. Будзённага, 48А а 15.00. 

Вокладка каляндара

Арганізатарамі фотаконкурсу з'яўляюцца: праект Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ сайт "Птушкі штодня", Гродзенскае гарадское аддзяленне ГА "Таварыства беларускай школы" і выдавецкая ініцыятыва "Гарадзенская бібліятэка". 

Адбор здымкаў праходзіў на працягу 9 месяцаў наведвальнікамі сайту www.birdwatch.by у чатырох намінацыях: "Магія дзікіх птушак", "Магія дзікіх жывёл", "Магія МакраСвету" і "Магія краявідаў". У фінал прайшло 188 здымкаў, з якіх міжнароднае журы абрала лепшыя. Менавіта яны і будуць прадстаўлены ў календары. Паглядзець усе здымкі пераможцаў можна на старонцы конкурсу.

Праграма сустрэчы па падвядзенню вынікаў фотаконкурсу "Магія дзікай прыроды-2013":
15.00 – 15.05 Адкрыццё і вітальныя словы
15.05 – 15.20 Прэзентацыя "Найлепшыя здымкі-фіналісты фотаконкурсу"
15.20 – 15.35 Узнагароджанне пераможцаў фотаконкурсу
15.35 – 15.55 Каманднае маляванне з завязанымі вачыма "Удода — Птушкі году-2013"
15.55 – 16.00 "Назіраем птушак разам" — запрашэнне Гродзенскага абласнога аддзялення ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ) на супольныя бёрдуочарскія экскурсіі вакол Гродна
16.00 – 16.20 "Сава і мышы" і іншыя экалагічныя рухомыя гульні з птушкамі

Самыя актыўныя ўдзельнікі сутрэчы атрымаюць у падарунак календары.

Яўген Сліж, дырэктар Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: