Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
«Птушкі штодня» — 5 год разам з вамі
Навіна аддзяленняў ад 23 лютага 2014 года
Сёлета сайт «Птушкі штодня» Birdwatch.by адзначае свой першы юбілей.Сёлета сайт "Птушкі штодня" Birdwatch.by адзначае свой першы юбілей – пяць гадоў таму, 15 лютага 2009 г. на ім з’явіўся першы матэрыял. З таго часу навін і абвестак, звязаных з вывучэннем, аховай і назіраннямі за птушкамі з’явілася ажно 133 старонкі (па 10 на кожнай). Карыстальнікамі размешчана амаль 4000 фотаздымкаў, сотні відэа і апісанняў назіранняў за птушкамі з Беларусі і амаль усяго свету. Пад усімі гэтымі матэрыяламі пакінута больш за 21 тысячу каментароў.
Усяго за пяць гадоў дзейнасці сайта яго наведалі больш за 165 тысяч чалавек са 162 краін. Прыемна (і лагічна), што з Беларусі была найбольшая колькасць наведванняў. Большасць заходаў звязана з арганізацыяй на сайце анлайн трансляцыі з гнязда сокалаў-пустальг у Брэсце. Пры гэтым максімальная колькасць прыходзілася на травень 2010 года (каля 38 тыс наведванняў за месяц), Птушкай года ў якім якраз і была пустальга. А ў гэтым годзе на сайце пройдзе ўжо пяты запар сезон анлайн назіранняў з гнёздаў сокалаў у Гродна і Брэсце.
Таму далучайцеся! Птушкі штодня чакаюць вас офлайн і анлайн!
Паводле www.birdwatch.by
Падрыхтаваў Яўген Сліж, дырэктар Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ
Падзяліся артыкулам у сацсетках: