Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Запрашаем на фотавыставу «Нашы птушкі — 2013» у Гродна
Навіна аддзяленняў ад 13 сакавіка 2014 года
Да 20-га сакавіка працягваецца фотавыстава Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ. Запрашаем наведаць яе па адрасе: г. Гродна, вул. Дзяржынскага, 8.З 6 сакавіка ў Гімназіі №10 г. Гродна працуе фотавыстава Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ "Нашы птушкі – 2013". На выставе прадстаўлены лепшыя здымкі птушак ад фатографаў Гарадзеншчыны.
Месца правядзення абрана не выпадкова. Менавіта ў гэтай гімназіі працуе клуб "Крылаты дазор" пад кіраўніцтвам настаўніцы пачатковых класаў Ірыны Генрыхаўны Сыско, вучні якой удзельнічалі і перамагалі ў абласным і рэспубліканскім конкурсе малюнкаў "Птушка 2013 года – удод". Іх работы можна было пабачыць на выставе падчас канферэнцыі Гродзенскага аддзялення разам з лепшымі працамі з усёй Беларусі. Аўтары лепшых малюнкаў атрымалі памятныя дыпломы і прызы.
Фотавыстава будзе працаваць да 20-га сакавіка. Запрашаем наведаць і пабачыць!
Адрас: г. Гродна, вул. Дзяржынскага, 8.
Сяргей Саковіч, Гродзенскае абласное аддзяленне АПБ
Падзяліся артыкулам у сацсетках: