Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Міжнародны дзень вераб`я ў Баранавічах
Навіна аддзяленняў ад 26 сакавіка 2014 года
20 сакавіка адбыўся Міжнародны дзень вераб`я. У сувязі з гэтым у Баранавічах адбудзецца арніталагічная сустрэча-семінар са студэнтамі 1 курса факультэта педагогікі і псіхалогіі.20 сакавіка адбыўся Міжнародны дзень вераб'я. У сувязі з гэтым у Баранавічах адбудзецца арніталагічная сустрэча-семінар са студэнтамі 1 курса факультэта педагогікі і псіхалогіі спецыяльнасцяў "Гэаэкалогія", "Пачатковая адукацыя".
Удзельнікам сустрэчы будуць прапанаваныя прэзентацыя і фільм аб дзейнасці грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны". Таксама пройдзе семінар-трэнінг па наступных пытаннях: "Ці трэба птушкам дапамога?", "Што асабіста я магу зрабіць для птушак і прыроды". Правядуць сустрэчу Юля Траццяк і Уладзімір Зуеў
Мерапрыемства адбудзецца 2 красавіка а 13.20 па адрасе вул.Паркавая, 62.
Калі нехта не з'яўляецца студэнтам універсітэта, але жадае трапіць на семінар, калі ласка, звяжыцеся з арганізатарамі па тэлефоне 855-09-97 (МТС) ці паведаміце загадзя на адрас электроннай пошты tretb9lk@yandex.ru
Алеся Скідан, інфармацыйны супрацоўнік АПБ
Падзяліся артыкулам у сацсетках: