Як у Баранавічах святкавалі Міжнародны дзень вераб`я

ад 27 сакавіка 2014 года

На беразе ракі Мышанка прайшло святкаванне Міжнароднага дня вераб`я: удзельнікі назіралі птушак і гулялі ў розныя гульні.

На беразе ракі Мышанка, што працякае за горадам, праходзіла сціплае святкаванне Міжнароднага дня вераб’я. Удзел прынялі школьнікі і дарослыя.

Святкаванне пачалося з улікаў вераб’іных птушак у парку, які раздзяляе горад і раку. Удзельнікам свята давялося ўбачыць дразда-піскуна, шпака, вялікую сініцу, гіля, зелянушку, сойку і берасцянку. Ужо каля ракі назіралі чаек-рыбачак, лебедзяў-шыпуноў і трох кнігавак.

На месцы адпачынку паставілі вялікі намёт, які дзецям адразу ж спадабаўся. За той час, пакуль школьнікі сядзелі ў намёце, расклалі вогнішча і паставілі трубу для назіранняў. Хтосьці гатаваў абед, хтосьці назіраў за птушкамі і за хлопцамі-рыбакамі з суседняга берагу. Пасля абеду распачаліся забаўляльныя гульні, дзе дзеці прадэманстравалі сваё веданне птушак і ў рухомых гульнях размялі цягліцы.

Вось такое своеасаблівае святкаванне.

Юля Траццяк, валанцёр АПБ



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: