Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Свята птушак — Саракі
Навіна аддзяленняў ад 23 сакавіка 2014 года
Сябры клуба «Крылаты дазор» СШ № 9 г.Слуцка адзначылі свята птушак Саракі. Чытайце, што гэта за традыцыя.22 сакавіка на Беларусі адзначаецца свята Саракі. Меркавалася, што вясна паволі ўступае ў свае правы і дадому вяртаецца 40 выраяў. На Саракі сарока пачынае віць гняздо і прыносіць для яго 40 пруткоў.
Сябры клуба "Крылаты дазор" СШ № 9 г.Слуцка ведаюць гэту народную традыцыю. Яны выпяклі з цеста 40 піражкоў у выглядзе птушак, бегалі па двары, высока трымаючы печаных птушачак ў руцэ, і спявалі веснавыя песні:
Жавароначкі, прыляціце,
Цёпла лецейка прынясіце,
А
зімачку прыбярыце,
Бо
зімачка надаела,
Нам
хлебушак пераела.
Саракі — гэта свята птушак. Выкананне падобнага абраду мела сваёй мэтай наблізіць надыход цяпла, абудзіць ад зімовага сну ўсю жывую прыроду і яшчэ пільней углядзецца высока ў неба: ці не ляцяць там нашыя сябры – птушкі.
Жанна Валетка, кіраўнік клуба "Крылаты дазор"
Падзяліся артыкулам у сацсетках: