Як у Шаркаўшчыне рыхтаваліся сустракаць птушак

ад 5 красавіка 2014 года

Навучэнцы сярэдняй школы №2 зрабілі 26 драўляных домікаў для птушак і павесілі іх у школьным двары, адзначаючы Міжнародны дзень птушак.

У ДУА "Сярэдняя школа №2 г.п.Шаркаўшчына" прайшла акцыя "Сустрэнем вясну разам". Яе ініцыятарамі і арганізатарамі сталі вучні — сябры клуба "Крылаты дазор". Разам з настаўнікам яны на занятках распрацавалі адмысловы план удзелу. Такім чынам, пад кіраўніцтвам Татаровіча А. было пабудавана 26 драўляных домікаў для птушак.

Вынікам акцыі стала свята "Пасябруйце з птушкамі", якое навучэнцы адзначылі 1 красавіка ў Міжнародны дзень птушак. Мерапрыемства не пакінула нікога абыякавым да птушыных праблем. На свяце ўсіх навучэнцаў заклікалі рэмантаваць дома жыллё для птушак, падрыхтавацца да іх вясенняга прылёту. Тады ж усе зробленыя штучныя гняздоўі былі размешчаны ў школьным садзе, а самыя актыўныя ўдзельнікі адзначаны граматамі і салодкімі прызамі.

Дзякуючы падобным акцыям сяброўства паміж людзьмі і птушкамі становіцца мацней!

Алеся Скідан, інфармацыйны супрацоўнік АПБ



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: