Падведзены вынікі конкурсу Мемарыяльнай праграмы падтрымкі маладых даследчыкаў імя С.Абрамчука (1984-2010)

ад 25 красавіка 2014 года

Амаль адзінагалосна рашэннем Камітэту найбольшую колькасць балаў атрымала заяўка Юрыя Янкевіча «Маніторынг папуляцыі белага бусла (CICONIACICONIA) на тэррыторыі маларыцкага района і даліны ракі Заходні Буг».

У гэтым годзе на конкурс было даслана, нажаль, толькі дзве заяўкі ад маладых даследчыкаў Берасцейшчыны. Тэматыка прапанаваных даследванняў была, у некаторым сэнсе, традыцыйная і датычыла даследвання і актыўнай аховы соў, а таксама правядзення ўлікаў і кальцаванню белага бусла. Ня гледзячы на тое, што кожная з заявак не на сто адсоткаў адпавядала прыярытэтным накірункам падтрымкі Праграммы, амаль адзінагалосна рашэннем Камітэту найбольшую колькасць балаў атрымала заяўка Юрыя Янкевіча "Маніторынг папуляцыі белага бусла (CICONIACICONIA) на тэррыторыі маларыцкага района і даліны ракі Заходні Буг". Аўтар атрымае падтрымку адпавядаючую 555 USD.

Юрый Янкевіч кальцуе белых буслоў

Дзякуючы таму, што ў гэтым годзе Праграма выклікала значную цікаўнасць з боку спонсараў сёлетні бюджэт дазволіць, у хуткім часе, абвясціць наступны, другі у 2014 годзе конкурс. Новы конкурс будзе аб'яўлены ў сярэдзіне лета. Сачыце за навінамі і спрабуйце свае сілы зноў.

Віншуем пераможцу конкурсу! І спадзяемся, што актыўнасць маладых даследчыкаў у другой палове году павялічыцца.

Андрэй Абрамчук, Брэсцкае абласное аддзяленне АПБ



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: