Грамадская актыўнасць дзеля захавання прыроды

ад 6 ліпеня 2009 года

“Грамадская актыўнасць дзеля захавання прыроды” — пад такой назвай на прыканцы чэрвеня адбыўся палявы семінар у ваколіцах в. Рудня на р. Капяюўка ў Брэсцкім раёне. Семінар рэалізаваны ў рамках праекту «Захаваем прыроду разам», які рэалізуецца разам Заходне-Палескім аддзяленнем ГА АПБ, Дамачаўскім пасялковым саветам і ДПУ «Рэспубліканскі заказнік «Прыбужскае Палессе» пры фінансавай падтрымцы Праграмы малых грантаў Глабальнага Экалагічнага Фонду, ДПУ «Рэспубліканскі заказнік «Прыбужскае Палессе» і Брэсцкага райвыканкама.

“Грамадская актыўнасць дзеля захавання прыроды”

Пад такой назвай на прыканцы чэрвеня адбыўся палявы семінар у ваколіцах в. Рудня на р. Капяюўка ў Брэсцкім раёне. Семінар рэалізаваны ў рамках праекту «Захаваем прыроду разам», які рэалізуецца разам Заходне-Палескім аддзяленнем ГА АПБ, Дамачаўскім пасялковым саветам і ДПУ «Рэспубліканскі заказнік «Прыбужскае Палессе» пры фінансавай падтрымцы Праграмы малых грантаў Глабальнага Экалагічнага Фонду, ДПУ «Рэспубліканскі заказнік «Прыбужскае Палессе» і Брэсцкага райвыканкама.

Месца правядзення семінару абрана не выпадкова. Рака Капаюўка знаходзіцца ў межах біясфернага рэзервату «Прыбужскае Палессе» і з`яўляецца патэнцыяльна вельмі цікавым водным турыстычным маршрутам. Адна з мэтаў семінару – прайсці найбольш цікавым фрагментам ракі паміж вёскамі Чэрск — Рудня — Ляплеўка і падрыхтаваць маршрут для водных паходаў: пры неабходнасці разабраць завалы, вызначыць зручныя месцы прыпынку і адпачынку. Акрамя таго, пад час семінару выконваліся працы па адзнакаваньню часткі веламаршруту, які праходзіць праз увесь рэзерват, а таксама развешваліся штучныя гнездавыя скрыні для птушак.

Менавіта экалагічны турызм можа стаць найбольш эфектыўным механізмам захавання гэтай тэрыторыі і разам з тым адной з крыніц дабрабыту мясцовага насельніцтва, бо вядома — тое, што прыносіць прыбытак, нішчыць не будуць, а наадварот — будуць захоўваць.

Біясферны рэзерват «Прыбужскае Палессе», унікальная прыродаахоўная тэррыторыя на мяжы Полбшы і Украіны створаны пастановай Брэсцкага аблвыканкама ў 2003 годзе на базе заказніка з аднаіменнай назвай. У 2004 годзе рэзерват «Прыбужскае Палессе» атрымаў афіцыйны статус біясфернага рэзервата ЮНЭСКА. Біясферны рэзерват «Прыбужскае Палессе» з`яўляецца беларускай часткай міжнароднага трохбаковага біясфернага рэзервата «Заходняе Палессе» , ствараемага на мяжы трох дзяржаў — Беларусі, Польшчы і Украіны.
Давайце захоўваць прыроду разам, дзеля сябе і дзеля будучых пакаленняў!

Андрэй Абрамчук, Заходне-Палескае рэгіянальнае аддзяленне АПБ.



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: