У Гродзенскім абласным аддзяленні АПБ — новы дырэктар

ад 17 верасня 2014 года

З пачатку верасня Таццяна Смыкоўская працуе дырэктарам Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны». Віншуем з новай пасадай!

З пачатку верасня Таццяна Смыкоўская працуе дырэктарам Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ). 

Таццяна Смыкоўская - новы дырэктар Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ. Фота - Д. Вінчэўскі

Яна была выбрана на гэтую пасаду адзінагалосна Саветам аддзялення. Падобным чынам за яе прызначэнне прагаласаваў і Цэнтральны Савет АПБ.

Таццяна скончыла ў 2010 годзе факультэт біялогіі і экалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Янкі Купалы па спецыяльнасці "выкладчык біялогіі і хіміі", пасля працавала ў Гродна ў Інстытуце біялагічна актыўных злучэнняў НАН Беларусі.

Яшчэ студэнткай яна пачала актыўна ўдзельнічаць у дзейнасці АПБ як на Гарадзеншчыне, так і ў розных акцыях і летніках па ўсёй краіне. Аматар птушак і нязменны капітан жаночых (і не толькі) каманд на Адкрытых чэмпіянатах Беларусі па спартыўнай арніталогіі. Апошнія гады таксама была чальцом Рэвізійнай камісіі Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ.

Віншуем Таццяну з абраннем на адказную пасаду і спадзяемся, што яна зможа дадаць у працу АПБ на Гарадзеншчыне свой досвед і старанне, новы погляд і падыходы.

Нагадваем, што з чэрвеня 2014 г. АПБ у Гродна запрашае ў свой рэгіянальны офіс, які знаходзіцца па адрасу: вул.Леніна, 13, офіс 4. Мабільны тэлефон для кантактаў: +375 292 300736

Па матэрыялах www.birdwatch.by



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: