Палявыя курсы па вызначэнні і падліках вадаплаўных птушак: запрашаем жадаючых!

ад 16 кастрычніка 2014 года

Запрашаем усіх жадаючых разам з больш дасведчанымі бёдуотчарамі павучыцца вызначаць вадаплаўных і каляводных птушак каля Гродна і Брэста!

У рамках новага сумеснага праекту Гродзенскага і Брэсцкага абласных аддзяленняў АПБ, які фінансуецца Рэгіянальным экалагічным цэнтрам для Цэнтральнай і Усходняй Еўропы (REC), з’явілася рэальная магчымасць разам з больш дасведчанымі бёдуотчарамі павучыцца вызначаць вадаплаўных і каляводных птушак. А таксама – навучыцца правільна іх падлічваць і заносіць свае назіранні на сайты “Птушкі штодня” і “Біяразнастайнасць Беларусі”.

На працягу як мінімум наступных двух месяцаў з Гродна і Брэста будуць ладзіцца штотыднёвыя бясплатныя выязды на бліжэйшыя да гэтых гарадоў ТВП (Тэрыторыі, важныя для птушак) з вадаёмамі і вадатокамі. Там магчыма будзе вызначаць відавы склад мігрантаў і падлічваць іх колькасць.

Віатецца ўдзел у курсах мала ці зусім недасведчаных назіральнікаў! На час паездак ім могуць даць пакарыстацца палявой оптыкай і вызначальнікамі. Таксама ў дадатак – не менш важныя для навучання парады і падказкі дасведчаных бёдуотчараў. 

Колькасць месцаў на курсах абмежаваная! Таму на іх патрапяць тыя, хто раней паведаміць арганізатарам пра сваё жаданне і матывацыю ўдзельнічаць у іх па наступных маб. тэлефонах: у Гродна +375 336 887589 (Дзьмітры Вінчэўскі), у Брэсце +375 295 227236 (Дзяніс Табуноў, yavamne@inbox.ru)  

Першая паездка з Гродна запланаваная на гэтую нядзелю, 19.10 на ТВП “Гарадзенская Свіслач” і навакольныя вадаёмы.

Выезд з Гродна ў 9.00 ад офіса АПБ на вул. Леніна, 13 (бар “Атлантык”). Да абеду – правядзенне ўлікаў вадаплаўных і каляводных птушак. Абед на аграсядзібе ў в.Ярмолічы. Пасля абеду да 15.30 – прэзентацыі “Для чаго і як заносіць свае назіранні на сайты “Птушкі штодня” і “Біяразнастайнасць Беларусі”. Вяртанне ў Гродна каля 16.00.

Першая паездка з Брэсту адбудзецца 26.10 і будзе дадаткова анансавацца.

Далучайцеся!

Па матэрыялах www.birdwatch.by

Фота – Дзьмітры Вінчэўскі 



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: