А ты едзеш на 10-ты летнік «Начныя жыхары ляСОЎ»?

ад 6 сакавіка 2015 года

Запрашаем у палявы летнік «Начныя жыхары ляСОЎ» 27-30 сакавіка! У праграме — улікі соў, выраб і развешванне гнездавых скрынь, адказы на пытанне «Што такое «Смарагдавая сець» і навошта нам FSC. А яшчэ летнік — гэта шмат лясоў, балот і сапраўдных сяброў прыроды! Падавай заяўку на ўдзел да 20 сакавіка!

Сёлета, ужо 10-ты год запар, адбудзецца палявы летнік «Начныя жыхары ляСОЎ». Традыцыйнае месца яго правядзення  — вёска Залессе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Арганізатары летніка – Брэсцкае абласное аддзяленне АПБ, пры падтрымцы нацыянальнага парка “Белавежская пушча” ды аграсядзібы “Залессе”. 

Летнік у Залессі 2014 г.

Як выглядаюць ваколіцы Залесся? У праграме Google Earth Proу поле пошуку трэба ўвесці наступныя каардынаты: N52 43 52,22 E24 17 25,18. Вёска, а дакладней хутар, размешчаны ў ваколіцах Белавежскай пушчы, на самым ускрайку балотнага масіва Дзікае.

Гэтым разам мерапрыемства пачне сваю працу 27 сакавіка і працягнецца да 30 сакавіка ўключна. На працягу 4 дзён у любы час можна далучыцца да працы летніка і самастойна вызначыць працягласць свайго побыту (ад 1 да 3 дзён).  

Фота - В.Малафеечава Фота - В.Малафеечава

Сёлета галоўнымі тэмамі летніку, акрамя савінай, будуць: Бернская канвенцыя і «Смарагдавая сець» у Беларусі, а таксама магчымасць удзелу зацікаўленных бакоў у лясной сэртыфікацыі па сістэме FSC.

Удзельнікам прапануецца адмысловая праграма

  • блуканне па начным лесе (улікі соў);
  • блуканне па навакольных багнах (пошукі і праверка гнёздаў і гнездавых скрынь);
  • выраб і развешванне штучных гнездавых скрынь для птушкі года;
  • праверка і ачыстка раней развешаных гнездавых скрынь;
  • праца па добраўпарадкаванні базы лагеру;
  • цікавыя прэзентацыі і відэафільмы прыродазнаўчага характару;
  • трэнінг-практыкум па выкарыстанню магчымасцяў, якія надае лясная сэртыфікацыя па сістэме FSC;
  • інтэграцыйныя вечарыны ля вогнішча і іншае.

Спампаваць падрабязную праграму 

Фота - Дз.Голышаў

На мерапрыемства запрашаюцца ўсе жадаючыя. У сувязі з абмежаванай колькасцю месцаў перавагу будуць мець заяўкі, атрыманыя першымі. Удзельнікі самастойна аплочваюць харчаванне и праезд да месца правядзення летніка. Кошт харчавання з улікам пражывання складае прыкладна 100 000 бел. руб/дзень. Размяшчэнне ўдзельнікаў плануецца ва ўтульных, цёплых, драўляных вясковых дамах.

Пры сабе абавязкова неабходна мець дыванік, спальны мяшок і гумовыя боты (пажадана балотныя боты), а таксама асабісты посуд і прысмакі

Каб прыняць удзел ў летніку, дашліце анкету-заяўку на адрас imperikka@mail.ru

Анкета ўдзельніка летніку «Начныя жыхары ляСОЎ-2015»:

  • 1. Прозвішча, імя, імя па бацьку.
  • 2. Узрост.
  • 3. Хатні адрас.
  • 4. Ці з’яўляецеся Вы сябрам АПБ? 
  • 5. У якіх мерапрыемствах АПБ вы удзельнічалі ў апошнія 3 гады? 
  • 6. Ваш род заняткаў (студэнт, працую, вучань і г.д.)? 
  • 7. Колькі відаў птушак Вы бачылі ў Беларусі? 
  • 8. На колькі (1-3) дзён і ў якія тэрміны Вы плануеце удзел у летніку? (пазначце, калі ласка, дакладны тэрмін). 
  • 9. Што вы ведаеце пра FSC увогуле i FSC у Беларусі?
  • 10. Што вы ведаеце пра Бернскую канвенцыю і Смарагдавую сець (рус. Изумрудная сеть, Сеть Эмеральд, ангельск. Emerald Network) у Беларусі?
  • 11. Ці выканалі вы хатняе заданне (гл. Праграму летніка)? 
  • 12. Чаму вы жадаеце ўдзельнічаць у летніку?
  • 13. Пазначце нумар мабільнага тэлефону і электронны адрас. 

Колькасць месцаў абмежавана. Перавагу будуць мець тыя, чыя матывацыя будзе найлепшым чынам адлюстравана ў заяўцы!

Заяўкі прымаюцца да 20 сакавіка ўключна!

Поспехаў і да сустрэчы! 

Андрэй Абрамчук, старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення АПБ 



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: