Падведзены вынікі конкурсу Мемарыяльнай праграмы падтрымкі маладых даследчыкаў імя Сяргея Абрамчука (1984-2010) за 2015 год

ад 11 мая 2015 года

Падведзены вынікі конкурсу Мемарыяльнай праграмы падтрымкі маладых даследчыкаў імя Сяргея Абрамчука (1984-2010) за 2015 год. Падтрыманы праект Рамана Шкабары. Віншуем, поспехаў у рэалізацыі!

 

У гэтым годзе на конкурс было даслана 4 заяўкі ад маладых даследчыкаў Берасцейшчыны, Гомельшчыны i з Мiнска. Тэматыка прапанаваных даследванняў датычылаасобных вiдаў альбо iншых таксанамiчных групп, а таксама асобных тэрыторый рэгiёну Палесся. 

На жаль, пэўная частка заявак не адпавядалi прыярытэтным накірункам падтрымкі праграмы, а таксама патрабаванням праграмы. Большасцю галасоў згодна з рашэннем Камітэту найбольшую колькасць балаў атрымала заяўка Рамана Шкабары “Поймавыя экасiстэмы Палесся – патэнцыйныя абъекты „Смарагдавай сяці”. Аўтар атрымае падтрымку, адпавядаючую 500 USD. 

Фота - В.Пракапчук

Віншуем пераможцу конкурсу! 

Андрэй Абрамчук, старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення АПБ 



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: