Савіны летнік і ФЭСТ у Залессі!

ад 22 кастрычніка 2015 года

Запрашаем на другі ў гэтым годзе летнік «Начныя жыхары ляСОЎ» у Залессі 30.10-01.11! Заяўкі прымаюцца да 28 кастрычніка!

Другі ў гэтым годзе палявы летнік «Начныя жыхары ляСОЎ» адбудзецца 30.10 – 01.11 традыцыйна ў в. Залессе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Запрашаем усіх жадаючых! 

Дзе знаходзіцца Залесе? У праграме Google Earth Pro у поле пошуку ўвядзіце наступныя каардынаты: N52 43 52,22 E24 17 25,18. Вёска, а дакладней хутар, размешчаны ў ваколіцах Белавежскай пушчы, на самым ускрайку балотнага масіва Дзікае.

Арганізатары летніку — Брэсцкае абласное аддзяленне АПБ, пры падтрымцы нацыянальнага парка «Белавежская пушча» ды аграсядзібы «Залессе».

Летнік вясны 2015

Гэтым разам мерапрыемства пачнецца 30 кастрычніка і працягнецца да 1 лістапада ўключна. Пад час летніку 31 кастрычніка адбудзецца “Савіны ФЭСТ”. Удзельнікі летніку аўтаматычна з’яўляюцца таксама ўдзельнікамі ФЭСТУ! Таксама пад час летніку адбудзецца семінар-трэнінг для захавальнікаў (рус. — хранителей). Мерапрыемства рэалізуецца ў рамках праекту: «Супрацоўніцтва як механізм вырашэння лакальных экалагічных праблем» (праект рэалізуецца за кошт гранта, прадастаўленага ўрадам ЗША).

Галоўнай тэмай летніку, акрамя савінай, будзе прэзентацыя ідэі “Школы хранителей”, а таксама канцэпцыія ЛВПК – лясоў высокай прыродаахоўнай каштоўнасці. 

Летнік вясны 2015

Удзельнікам прапануецца адмысловая праграма, у межах якой:

  • блуканне па начным лесе (улікі соў);
  • выраб і развешванне штучных гнездавых скрынь для птушкі года; 
  • праверка і ачыстка раней развешаных гнездавых скрынь;
  • праца па добраўпарадкаванні базы лагеру;
  • кальцаванне птушак;
  • цікавыя і карысныя прэзентацыі на прыродаахоўную тэматыку;
  • семінар-трэнінг для захавальнікаў – ААПТ і эфектыўная ахова лясных экасістэм;
  • інтэграцыйныя вечарыны ля вогнішча і іншае.

На мерапрыемства запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Будуем скрыні для вушатай савы на летніку вясны 2015

Даезд да месца правядзення летніку ўдзельнікі арганізуюць самастойна. Кошт удзелу ў летніку (кошт удзелу ў “Савіным Фэсце”) — 100 000 бел. рубХарчаванне і пражыванне забяспечваюць арганізатары. Размяшчэнне ўдзельнікаў плануецца ва ўтульных, цёплых, драўляных вясковых дамах. Пры сабе абавязкова неабходна мець дыванік, спальнік,гумовыя боты(пажадана балотныя боты), ліхтарык, а таксама асабісты посуд і прысмакі.

Каб прыняць удзел у летніку, неабходна накіраваць анкету-заяўку на адрас imperikka@mail.ru

Анкета ўдзельніка летніку «Начныя жыхары ляСОЎ-2015-2»:

1. Прозвішча, імя, імя па бацьку.
2. Узрост.
3. Хатні адрас.
4. Ці з’яўляецеся Вы сябрам АПБ?
5. У якіх мерапрыемствах АПБ вы удзельнічалі ў апошнія 3 гады?
6. Ваш род заняткаў (студэнт, працую, вучань і г.д.)?
7. Колькі відаў птушак Вы бачылі ў Беларусі?
8. Вынікі хатняга задання-1? Назва ААПТ і варыянт адказу (гл. Домашнее задание -1).

9. Вынікі хатняга задання-2? Назва лясгаса і спасылка на сайт (гл. Домашнее задание -2).

10. Чаму вы жадаеце ўдзельнічаць у летніку?

11. Пазначце нумар мабільнага тэлефону і электронны адрас.

Спампаваць праграму і хатняе заданне 

Колькасць месцаў абмежаваная, перавагу будуць мець тыя, чыя матывацыя будзе найлепшым чынам адлюстравана ў заяўцы, а таксама хто выканае хатняе заданне!

Заяўкі прымаюцца да 28 кастрычніка ўключна!

Фота — В.Каскевіч 



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: