Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
9 красавіка — канферэнцыя Гродзенскага аддзялення АПБ!
Навіна аддзяленняў ад 5 красавіка 2016 года
Гродзенскае абласное аддзяленне АПБ 9-10 красавіка запрашае на чарговую штогадовую канферэнцыю «Птушкі штодня». У праграме — даклады, каманднае маляванне гогаля і экскурсія!
Сябры, Гродзенскае абласное аддзяленне АПБ запрашае на чарговую штогадовую канферэнцыю «Птушкі штодня»! Мерапрыемства адбудзецца ў Гродна ў суботу-нядзелю 9-10 красавіка.
Сёлета канферэнцыя адбудзецца ў Дзіцячай экастудыі ЦЭР па адрасе Гродна, вул. Ціміразева, 37, пам.105 (першы паверх).
Праграма канферэнцыі “Птушкі штодня”
9 красавіка 2016 г., субота
10 красавіка, нядзеля
Ад’езд у 9.30 са стаянкі на вул. Падольнай, у дома № 8. Калі ласка, паведаміце арганізатараў пра свой удзел у экскурсіі загадзя – да пачатку канферэнцыі ў суботу. Выкарыстанне ўласнага аўтартранспарта вітаецца. Паведмце пра гэта і вольныя месцы ў Вашым аўто арганізатараў.
Экскурсія і выкарыстанне оптыкі пад час яе – бясплатныя, кошт комплекснага абеду ў кавярні – пр. 30 тысяч.
На час экскусіі могуць быць выдадзены вызначальнікі і біноклі. Пажадана апранацца ў адпаведнае зменліваму красавіцкаму надвор’ю палявое адзенне і абутак.
У праграме магчымыя змены.
Спампаваць праграму канферэнцыі
КАНТАКТЫ з АРГКАМІТЭТАМ:
Дзьмітры Вінчэўскі: тэл. (0152) 730-118, маб. +375-336-887589
Таццяна Смыкоўская: тэл. маб. +375-336-871974 мтс, Э-пошта: smtаnyuha@ya.ru
Канферэнцыя адбудзецца ў Экастудыі ЦЭР – адрас: вул.Ціміразева, 37, пам.105:
Падзяліся артыкулам у сацсетках: