Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Дапамога — кнігаўкам і птушкам Рэчыцкага раёна
Навіна аддзяленняў ад 16 мая 2016 года
Падведзены вынікі конкурсу Мемарыяльная Праграмы падтрымкі маладых даследчыкаў імя Сяргея Абрамчука (1984-2010) за 2016 г.У лютым-сакавіку прымаліся заяўкі маладых даследчыкаў на Мемарыяльную Праграму падтрымкі маладых даследчыкаў імя Сяргея Абрамчука (1984-2010) за 2016 г. Мэта праграмы – падтрымка маладых даследчыкаў у галіне арніталогіі ў рэалізацыі іх палявых даследванняў, стымуляванне да публікавання вынікаў сваіх даследванняў. Падведзены вынікі конкурсу!
У гэтым годзе было даслана 2 заяўкі ад маладых даследчыкаў з Гомеля і Мiнска. Тэматыка прапанаваных даследванняў датычыла вывучэння міграцыі асобных вiдаў, напрыклад, кнігаўкі, а таксама даследвання асобных тэрыторый рэгiёну Палесся. Згодна з рашэннем Камітэту найбольшую колькасць балаў атрымала заяўка Настассі Кузьмянковай “Каляровае азнакаванне кнігаўкі ва ўмовах беларускіх аграландшаўтаў”. Неўзабаве аўтарка атрымае запатрабаваную падтрымку.
Дадаткова ў рамках Праграмы будзе падтрымана і другая заяўка “Птушкі поймавых вадаёмаў ракі Днепр у межах Рэчыцкага раёна”, калі аўтарскі калектыў пад кіраўніцтвам Аліны Каралёвай дастасуецца да некаторых рэкамендацый Камітэту і Сакратарыяту Праграмы. Неўзабаве Сакратарыят Праграмы скантактуецца з аўтарамі.
Віншуем і жадаем поспехаў у рэалізацыі сваіх даследаванняў!
Андрэй Абрамчук, Брэсцкае абласное аддзяленне АПБ
Падзяліся артыкулам у сацсетках: