“Птушкі і людзі разам” у Азёрах

ад 23 лютага 2007 года

У школе-інтэрнаце ў мястэчку Азёры, што ў Гродзенскім раёне 22 лютага адбылася сустрэча прадстаўнікоў Гродзенскага абласнога аддзяленьня АПБ з вучнямі 3 і 4 класаў.

“Птушкі і людзі разам” у АзёрахБылі разам не толькі людзі, але і птушкі розных відаў – на невялікіх фільміках, у якіх адлюстроўваліся месцы іх гнездаваньня, на шматлікіх малюнках і фотаздымках у класе, у якім адбываліся конкурсы загадак, знаўцаў птушак і “Адгадай-ка”. Дзеткі не толькі даведаліся пра АПБ і тое, чым займаецца наша арганізацыя, але і ў ролі вяртлявай чаротаўкі змаглі адчуць небяспеку асушэньня балот пад час адмыловай гульні. Арганізавалі сустрэчу настаўніцы і выхавацелькі школы-інтэрнату Аня Ракіцкая, Аксана Краўчук і Святлана Лукомская, ад АПБ удзельнічалі Алена і Дзьмітры Вінчэўскія. Усе юныя ўдзельнікі сустрэчы атрымалі салодкія прызы і добры настрой.



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: