Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Сірыйскі дзяцел упершыню адзначаны ў Барысаве.
Навіна аддзяленняў ад 9 сакавіка 2007 года
8 сакавіка самка сірыйскага дзятла (Dendrocopos syriacus) некалькі хвілін назіралася Сямёнам Левым у садзе аднаго з прыватных дамоў у г. Барысаў (Мінская вобласць). Гэта першае назіранне гэтага віду ў Барысаве і, магчыма, самая паўночная сустрэча сірыйскага дзятла на тэрыторыі Беларусі.Сірыйскі дзяцел — адзін з тых нямногіх відаў птушак, якія сустракаюцца ў Беларусі і пашыраюць свой арыял і колькасць на гнездаванні. Першыя сірыйскія дзятлы ў нашай краіне назіраліся ў 1970-х гадах. У 1980-х на поўдні Беларусі ўсё яшчэ адзначаліся толькі адзінкавыя выпадкі гнездавання гэтага віду . Але ў апошнія 7-8 гадоў колькасць сустрэч значна павялічылася. І мяжа распаўсюджвання гэтага дзятла паступова адсоўваецца на поўнач.
Падзяліся артыкулам у сацсетках: