Запрашаем у летнік “Начныя жыхары лясоў”.

ад 9 сакавіка 2007 года

З 28 сакавіка па 1 красавіка пройдзе трэці летнік “Начныя жыхары лясоў”. Арганізатарам з’яўляеца Заходне-Палескае рэгіянальнае аддзяленне АПБ. Першыя два аднаймённыя летнікі праходзілі каля в. Дзедаўка на ўскрайку Белавежскай пушчы. У гэты раз сустрэча адбудзецца на хут. Юзэфін (Пружанскі раён) каля знакамітага балота Дзікое, дзе ёсць магчымасць сустрэць барадатую кугакаўку (гл. яе партрэт на здымку). Запрашаем у летнік “Начныя жыхары лясоў”.

Асноўная мэта летнікаў – пошук і ўлік соў. Пад час двух першых было адзначана 7 відаў гэтых начных драпежных птушак. А вось барадатай кугакаўкі пакуль не сустрэлі. Таму трэці летнік адбудзецца на хутары Юзэфін, недалёка ад якога гэтыя птушкі звычайна гняздуюць.

У летнік запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Прыемная навіна — дзякуючы падтрымцы нашых швэдзкіх калег з SIDA (праз Forum Sуd ) і SOF , праезд у адзін бок (да г. Пружаны, Брэсцкая вобл.), а таксама харчаваньне для ўдзельнікаў будуць аплачаны! Калі ласка, захавайце свае праяздныя дамэнты. Пражыванне ў драўляным доме бясплатнае. З сабой неабходна мець турыстычныя дыванікі, спальнікі, гумовыя боты і іншы палявы рыштунак.

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся да Андрэя Абрамчука па тэл.: 725-32-16, 355-32-16.

Глядзіце здымкі з першага летніка тут:

http://www.ptushki.org/index.php?area=1&p=gallery&action=showimages&galid=14

На фота — барадатая кугакаўка, аўтар: Андрэй Абрамчук .



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: