Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
На абласным адукацыйным сэмінары ў Горадні сябры АПБ дзяліліся пасьпяховым досьведам дзейнасьці
Навіна аддзяленняў ад 4 красавіка 2007 года
4 красавіка адбыўся сэмінар-практыкум “Разьвіцьцё здольнасьцяў навучэнцаў да дасьледчай і досьледнай працы”, арганізаваны Ўпраўленьнем адукацыі Гродзенскага аблвыканкама і Гродзенскім дзяржаўным аграрным ўнівэрсытэтам на базе апошняга. На яго былі запрошаны прадстаўнікі дзяржаўных установаў з ўсіх раёнаў Гродзенскай вобласьці і абласнога цэнтру, якія займаюцца арганізацыяй дасьледчай працы навучэнцаў.Прыемна адзначыць, што з 9 выступоўцаў, якім папярэдне былі замоўленыя даклады і прэзэнтацыі, тры чалавекі прадстаўлялі акрамя дзяржаўнай установы яшчэ і АПБ, і распавялі аб сваёй супрацы з ёй.
Гэты былі Віталь Гуменны (сябра Рады Гродзенскага абласнога аддзяленьня АПБ), Аляксандр Ясевіч (сябра АПБ са Смаргоні) і Натальля Белуш (сябра Рады Наваградзкага раённага аддзяленьня АПБ). Акрамя іх, пра АПБ, мэтодыку дасьледваньняў на “Дзікіх квадратах” і праект ТАСІС расказаў прысутным Дзьмітры Вінчэўскі (старшыня Рады Гродзенскага абласнога аддзяленьня АПБ).
Прадстаўнікам раёнаў былі раздадзены кнігі “Зачем нужны заповедники…”, плакаты і іншая прадукцыя “Аховы птушак”, падрыхтаваная ў рамках праекту ТАСІС “Укараненне вопыту Еўрасаюза па зберажэнню запаведнікаў і заказнікаў разам з мясцовым насельніцтвам і ўладамі» .
Спадзяемся, што пасьпяховы досьвед супрацы дзяржаўных адукацыйных устаноў з нашай арганізацыяй зможа дапамагчы і ў актывізацыі падтрымкі навучэнцаў, якія ўжо займаюцца ці яшчэ будуць займацца дасьледчай дзейнасьцю.
Дзякуем Натальлі Машанавай, кіраўніку аддзела ВНУ і ССУЗ упраўленьня адукацыі Гродзенскага аблвыканкама, за запрашэньне на сэмінар.
На здымку Дзьмітрыя Вінчэўскага: на сэмінары выступае Натальля Белуш (АПБ, Наваградак).
Падзяліся артыкулам у сацсетках: