Спабор для маладых журналістаў Гарадзеншчыны

ад 10 красавіка 2007 года

Грамадзкія аб’яднаньні “Цэнтр “Трэці Сэктар” і “Беларуская Асацыяцыя Журналістаў” абвяшчаюць спабор для маладых журналістаў “Твой стыль”. Да ўдзелу ў спаборы запрашаюцца аўтары-пачаткоўцы альбо маладыя журналісты з Гарадзеншчыны са стажам працы ня болей за 1 год.

Пераможцы будуць вызначаныя па наступных жанравых намінацыях:

— “Твой стыль” – найлепшае інтэрвію зь цікавай асобай;

— “Пакаленьне NEXT ” – найлепшы рэпартаж (прымаюцца таксама відэарэпартажы), артыкул, які адлюстроўвае штодзённае жыцьцё моладзі;

— “Сьвет вачыма маладых” – найлепшае фота (будуць разглядацца ня больш за 3 фотаздымкі ад удзельніка);

Матэрыялы мусяць быць новымі, цікавымі і актуальнымі. Яны могуць быць і на экалягічную тэматыку.

Прымаюцца працы ўжо надрукаваныя ў мясцовых СМІ ( цягам 2007 года), а таксама толькі падрыхтаваныя да друку.

Чакаем вашых матэрыялаў да 20 красавіка.

Матэрыялы прымаюцца па адрасе:

г. Гродна, вул. Будзённага 48а/11, 230000 альбо на e — mail : trecisektar@ yahoo. com з пазнакай “Спабор ” .

Пераможцы будуць абраныя журы, у склад якога ўвойдуць аўтарытэтныя беларускія журналісты.

Пра вынікі спабору стане вядома да 2 траўня.

Урачыстая цырымонія ўзнагароджаньня адбудзецца ў Гародні ў межах Фэсту Моладзевай Журналістыкі “Твой Стыль”, які пройдзе сёлета ў траўні.

Крыніца: Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны вып.241



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: