Канферэнцыя ў Любліне

ад 20 красавіка 2007 года

Як вядома, прырода і асабліва птушкі, не маюць межаў. Таму міжнароднае супрацоўніцтва ў галіне аховы прыроды і навакольнага асяроддзя рэч вельмі патрэбная і нават неабходная. Калі мой сябра Кшыштаф Вайцэхоўскі запрасіў мяне на канферэнцыю Люблінскага арніталагічнага таварыства (LTO), якая павінна была адбыцца 14-15 красавіка ў Любліне, я зразумеў, што гэта бадай найлепшая нагода пазнаеміцца з калегамі-арнітолагамі з за Буга — найблізшымі нашымі суседзямі. Даведацца аб іх справах, ды аб сваіх расказаць па магчымасці. Таму не вельмі доўга вагаючыся разам з сябрам, Вадзімам Пракапчуком (дарэчы, каардынатарам будучага сумеснага праекта пад прыгожай і сімвалічнай назвай “Прырода аб’ядноўвае людзей”, які фінансуецца Праграмай малых грантаў Глабальнага экалагічнага фонду (ПМГ ГЭФ)), вырушылі ў падарожжа. Канферэнцыя ў Любліне

[SCREEN:0]Польша-Люблін.

Польша вітала нас сапраўдным веснавым надвор’ем: цеплыней і сонцам; шматколернасцю і свежай зелянінай рэдкіх лясоў; палогай хвалістасцю халмоў і пагоркаў; бусламі на гнездах і першымі вясковымі ластаўкамі. Дарэчы, кожнае буслінае гняздо, з тых што на электрычных слупах, размешчана на асобнай платформе, каб забяспечыць і птушак і электрыкаў ад непажаданых канфліктаў – гэта добры прыклад працы мясцовых арнітолагаў.

Люблін вітаў людской шматлікасцю, вечаровай рамантычнасцю “старувкі” і шчырымі, радаснымі ўсмешкамі сябраў і каханай…

Канферэнцыя.

Цікава было ўсе! Людзі і атмасфера пануючая ў зале, справы і актыўнасці, даследванні і справаздачы. Нават паназіраць такую справу, звычайна даволі руцінную, як змена статуту, было цікава, таму што неаднаразова ўдзельнічаў у падобных АПБ-эшных рэчах. І тут спадабалася згода і простая атмасфера, пануючая ў зале. Нават калі узнікалі спрэчкі – кампраміс заўсёды знаходзілі. Шмат чаго было знаёма: і агульнае разуменнне неабходнасці зменаў, і кансерватызм больш сталых людзей, і праблемы з сябрамі і сяброўствам …

Сярод іншага ўразіла шматлікасць прысутных на канферэнцыі, да таго ж ў абсалютнай большасці моладзі і людзей сталага ўзросту – мужчын. Гэта з аднаго боку добра, бо з такімі людзьмі можна сапраўды як кажуць “горы звярнуць”. З другога боку, калі няма падлеткаў і дзяцей, няма будучага!

Распачалася канферэнцыя справаздачай Рады якую прадставіў Старшыня таварыства Гжэгош Гжывачэўскі ( Grzegorz Grzywaczewski ). Затым былі разгледжаны прапановы па змене Статуту арганізацыі, а пасля гучалі даклады прысвечаныя ахове і вывучэнню птушак. Анджэй Ролыцкі ( Andrzej R ół ycki ) цікава расказаў аб вывучэнні арабкоў у Парчэўскіх лясах, Корнел Каспэрэк ( Kornel Kasperek ) аб водна-балотных птушках даліны ніжняга Вепша ( Wieprza ) і сажалках ваколіц Собешына ( Sobieszyna ). Вельмі спадабалася выступленне пана Марэка Келера ( Marek Keller ) аб зменах лічэбнасці гняздуючых драпежных птушак у Парчэўскіх лясах.

З прэзентацыі Роберта Рудольфа ( Robert Rudolf ) цікава было даведацца аб тым як праводзяцца арніталагічныя летнікі ў нашых суседзяў – справа знаемая і нам. Вельмі карыснай і яркай была прэзентацыя пана Славаміра Снопека ( S ł awomir Snopek ), прысвечаная праграме аховы сіваграка не толькі ў Польшчы, а і ў Аустрыі.

Давялося і нам выступіць перад паважанай аўдыторыяй. Спадзяюся, не пакінула прысутных абыякавымі мае апавяданне аб АПБ, Заходне-Палескім аддзяленні і нашых справах. Аб гэтым сведчаць прынамсі узніклыя пасля выступаў пытанні, асабліва шматлікія “у кулуарах”, пад час перапынкаў. Безумоўна карысным было апавяданне Вадзіма Пракапчука аб сумесным праекце “Прырода аб’ядноўвае людзей ”,што дало магчымасцьабдумаць і спланаваць план сумеснай працы і мерапрыемстваў у рамках праекту.

.

На прыканцы канферэнцыі гучалі ўзаемныя словы падзякі і надзеі на будучае супрацоўніцтва. А на наступны дзень была магчымасць наведаць Палескі нацыянальны парк ( Poleski Park Narodowy ), якой мы, канешне ж, скарыстался.

Палескі нацыянальны парк (ППН)

У ППН, мы наведал ваколіцы аднаго з балот і адно з буйнейшых азер – воз. Вытыцке ( Wytyckie ). І зноў быў ўражаны колькасцю удзельнікаў, каля 50 чалавек (амаль палова ад удзельнікаў з’езду).

Напэўна таму, што ППН вельмі падобны на Брэсцкае Палессе, а таксама яшчэ таму, што мы адведзілі напэўна не самыя ахоўваемыя мясціны парку, мне, як чалавеку бачыўшаму на Беларусі больш за 250 відаў птушак штосьці новае было ўбачыць вельмі цяжка! Але ўсе ж цікавыя сустрэчы не абмінулі нас. На абодвух тэррыторыях было шмат шэрых гусей, птушак даволі рэдкіх ў нас, а таму ахоўваемых. У пойме ракі, на разліве, парадавалі сваім разнастайным апярэннем і гарэзлівай мітуслівасцю шматлікія баталёны. Упершыню ў гэтым годзе назіраў шэрашчокую коўру. Трывожна-сумнае “ціў, ціў-ціў, ціў” сініцы-рэмеза ля будуючагася гнязда, занепакоенага залішняй ўвагай шматлікіх бёдўотчараў, нагадваў блізкія Разлівы альбо “Страдзеч”. Заўважаны кімсьці, павольна лунаючы пад аблокамі чорны бусел – родныя лясы і балоты. Сапраўды прырода не ведае межаў і мытняў!

Песні лесак і эўрапейскіх юркоў сведчылі аб тым, што вясна на Любліншчыне наступае крыху раней. Падарожжа вакол возера дадало да спісу рэдкасцяў, адзначаных на экскурсіі вялікую белую чаплю, арлана-белахвоста, вялікага бугая.

Сапраўдны ажыятаж выклікаў праляцеўшы ўздоўж берага белавокі нырок. На жаль, убачылі яго ў гэты момант не ўсе. Аднак праз колькі хвілін іншую, а можа тую самую птушку, усе жадаючыя маглі паназіраць недалёка ад берага на вадзе — дзе “тыповы самец” спакойна карміўся, не звяртаючы ўвагі на ўзрадаваных бедуотчараў, якія узбуджана абменьваліся ўражаннямі і дапамагалі ўбачыць птушку адзін аднаму.

Хаця ж возера і было амаль з усіх бакоў акружана дамбай, бабры, дэманструючы абыякавасць да чалавечай дзейнасці, а можа ў пошуках самотнасці і цішыні, імкнучыся далей ад выгод цывілізацыі ў выглядзе дамбы, пабудавалі свае “вілы” проста пасярод возера. Хаця птушак і было няшмат, новых відаў не было ўвогуле, сустрэча са старымі знаемымі асабліва ў першыню ў гэтым годзе парадавала!

Уразіў патрыятызм палякаў, нават ў такіх складаных справах як гісторыя памежжа. Прыемнай была цікаўнасць мясцовых арнітолагаў і іншых аматараў прыроды да беларускай прыроды і птушак.

Добразычлівасць людзей, жывая цікаўнасць да птушак, людзей і Беларусі ўвогуле, добрая арганізацыя мерапрыемстваў, жаданне супрацоўнічаць, прыемнае надвор’е, новыя знаёмствы, сардэчнасць і дабрыня старых сяброў, — ўсё гэта зрабіла праведзеныя ў Польшчы дні прыемнымі і карыснымі – “Разам для птушак і людзей”.

Андрэй Абрамчук, Старшыня Савету Заходне-Палескага рэгіянальнага аддзялення АПБ

На здымку Кшыштафа Вайцэхоўскага : Вадзім Пракапчук (АПБ) распавядае пра беларускіх соваў.



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: