Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Тыдзень птушак у Брэсце
Навіна аддзяленняў ад 23 красавіка 2007 года
Трэці год запар Брэсцкі абласны краязнаўчы музей адчыняе свае дзьверы для ўсіх юных аматараў птушак і прыроды ўвогуле. Трэці год запар гучаць у залах музею дзіцячыя галасы і птушыныя спевы. Трэці год запар вучні з розных школ г. Брэста разам сустракаюць птушак, сустракаюць вясну.Як вядома 1 красавіка ва ўсей Еуропе ды, напэўна, і ва ўсім свеце, адзначаецца “Міжнародны дзень птушак”. Свята гэтае – гэта свята вясны, свята паразумення чалавека і прыроды. І часцей за ўсе самымі актыўнымі ўдзельнікамі яго з’яўляюцца дзеці.У Брэсце дзень птушак ператварыўся ў “Тыдзень птушак”. У гэтым годзе — гэта агульнагарадское мерапрыемства, якое адбываецца ў трэці раз.
Арганізатарамі гэтага мерапрыемства, як заўседы, з’яўляюцца Заходне-Палескае рэгіянальнае аддзяленне АПБ, Брэсцкі абласны краязнаўчы музей і Абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. У гэтым годзе да нас далучыўся і Брэсцкі абласны эколага-біялагічны цэнтр навучэнцаў.
Праграмма мерапрыемстваў была асабліва насычанай і разнастайнай. Гэта экалагічныя гульні, шматлікія конкурсы і выставы, навукова-папулярная канферэнцыя і іншае.
Галоўнае мерапрыемства – экалагічныя гульні-спаборніцтвы — адбываліся на працягу ўсяго тыдня. У іх прынялі ўдзел вучні з 26 школ і гімназій горада.
Кожная гульня, ў якой спаборнічалі па дзьве каманды, складалася з 11 этапаў. На кожным з іх вучні — ўдзельнікі каманд — адказвалі на пытанні і выконвалі розныя заданні. Напрыклад, на першым этапе ацэньвалася ўменне каманды прадставіць сябе. На другім – “Размінцы” трэба было з дапамогай падказак ў выглядзе простых пытанняў адгадаць назвы-тэрміны. Трэці і чацьверты этап называліся “Поры года”, і адбываліся яны ў выглядзе бліц-спаборніцтваў. На пятым – “Лепшы экскурсавод”- вучні спрабавалі сябе ў ролі гідаў-эколагаў. На шостым этапе вызначалі птушку па сілуэце, на семым — па голасе. На восьмым і дзесятым трэба было знайсці альбо дапісаць назвы птушак у тэксце ці вершы. Восьмы этап называўся “Творчасць”, тут вучні павінны былі намаляваць плакат ў абарону прыроды. Апошні, – “Конкурс капітанаў” — таксама праходзіў ў выглядзе бліц-спаборніцтваў ў якіх ўдзельнічалі толькі капітаны каманд. Негледзячы на складаныя пытанні, большасць каманд паказалі даволі добрыя веды, а пераможцамі сталі вучні гімназіі № 1 г.Брэста.
Акрамя экалагічных гульняў і конкурсаў, пад час тыдня птушак адбывалася выстава здымкаў птушак, зробленых сябрамі Заходне-Палескага аддзялення АПБ. Таксама была арганізавана навукова-папулярная канферэнцыя, прысвечаная практычным мерапрыемствам, якія ажыццяўляюць сябры аддзялення па ахове і вывучэнню птушак.
Сябры Заходне-Палесскага рэгіянальнага аддзялення прынялі самы актыўны ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах і акцыях “Тыдня птушак”: ад распрацоўкі праграмы, гульняў, судзейства ўсіх конкурсаў і да ўзнагароды пераможцаў.
Акцыя суправоджвалася даволі добрай ПІАР-кампаніяй ў мясцовай прэсе і на тэлебачанні.
Увогуле, гэтае мерапрыемства — добры прыклад супрацоўніцтва паміж грамадскай і дзяржаўнымі арганізацыямі ў дзейнасці, накіраванай на агульную справу – экалагічную адукацыя моладзі. Разам — для птушак і людзей.
Андрэй Абрамчук, Старшыня Савету Заходне-Палескага рэгіянальнага аддзялення АПБ.
На здымку аўтара: пад час “Тыдня птушак” у Брэсце.
Падзяліся артыкулам у сацсетках: