“Вясна ідзе — вясне дарогу!”

ад 28 красавіка 2007 года

26 красавіка ў рамках веснавога тыдня дабра Заходне-Палескім аддзяленнем АПБ сумесна з аддзелам выхаваўчай працы Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсытэту імя А.С. Пушкіна была праведзена акцыя “Вясна ідзе — вясне дарогу!” Акцыя была накіравана на прыцягненне увагі моладзі да актыўнай аховы прыроды, а таксама на прапаганду здаровага ладу жыцця. Кожны жадаючы студэнт альбо супрацоўнік універсітэту мог унесці свій пасільны уклад у справу дапамогі братам нашым меншым. Актывісты Заходне-Палескага аддзялення АПБ на заднім двары універсітэту будавалі штучныя скрыні для птушак розных відаў і запрашалі усіх жадаючых далучыцца да гэтай справы. “Вясна ідзе - вясне дарогу!”

Як вядома, амаль усе птушкі-дуплагнёзднікі адчуваюць недахоп ва ўласнай “жыллёвай плошчы”, таму дапамога чалавека тут заўсёды дарэчы. Кожны жадаючы мог палепшыць “жыллёвыя умовы” нашых птушак праз пабудову птушыных кватэр. Разам з гэтым удзельнікі акцыі спрабавалі адвабіць моладзь ад палення цыгарэт і з лозунгамі “забей и не кури” прапанавалі забіць цвікі у будучыя птушыныя кватэры, і кінуць паліць. За пяць гадзін працы папрацавалі малаткамі і піламі больш за дваццаць студэнтаў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў універсітэту. Яшчэ некалькі людзей з цікавасцю назіралі за акцыяй з боку. За гэты час было пабудавана каля дзесяці скрынак для пустальгі, сініц, шпака, сіпухі, валасяніц.

Усе створаныя дамкі хутка зоймуць свае месцы ў скверах і парках нашага гораду і яго ваколіц. Дзякуем арганізатарам і актыўным удзельнікам акцыі: Сербуну Аляксандру, Мінічу Аляксандру, Шуцееву Уладзіміру, Пракапчуку Вадзіму, Страчуку Аляксандру і іншым.

Сяргей Сідарук (АПБ), Брэст, з дымак аўтара.



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: