Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Пярэстая качка заляцела на Гарадзеншчыну
Навіна аддзяленняў ад 6 мая 2007 года
Сябра АПБ і фотапаляўнічы Мікалай Гулінскі з Горадні 3 траўня 2007г. назіраў і сфатаграфаваў на адной з ачышчальных сажалак ВА “Гродна-Азот” каля в. Беражаны ў Гарадзенскім раёне самца пярэстай качкі (Tadorna tadorna).Птушка сядзела на беразе сажалкі недалёка ад лебедзяў-шыпуноў, потым, пераплыўшы амаль палову вадаёму, пераляцела на іншую сажалку.
Гэтыя прыгожыя марскія качкі жывуць звычайна на пясчаных або ілістых марскіх узьбярэжжах і толькі зрэдку – на прэсных вадаёмах у глыбі кантынэнтаў. Гняздуюць яны ў Эўропе на ўзбярэжжах Чорнага, Каспійскага, Балтыйскага, Паўночнага, Ірляндзкага і Міжземнага мораў.
У Беларусі пярэстая качка – вельмі рэдкі залётны від, які толькі аднойчы адзначаўся на гнездаваньні.
Віктар Гулінскі, здымак Мікалая Гулінскага (АПБ), Горадня
Падзяліся артыкулам у сацсетках: