Звычайная гага ўпершыню адзначана на Гарадзеншчыне

ад 19 мая 2007 года

19 траўня 2007г. ганаровы сябра АПБ і фотамастак-анімаліст Жорж Гулеўскі на працягу некалькіх хвілін назіраў і фатаграфаваў самца звычайнай гагі (Somateria mollissima), які заляцеў на вадасховішча Юбілейнае, што пад Горадняй. Звычайная гага ўпершыню адзначана на Гарадзеншчыне

На наступны дзень, у нядзелю, дзякуючы паведамленьню, атрыманаму ад Жоржа Гулеўскага, нам таксама пашчасьціла ўбачыць гэты новы для нас від.

На катамаране атрымалася падплысьці да самца гагі (ён аказаўся першага года жыцьця — таму і не ў дарослым пяры) амаль на 30 мэтраў. Бліжэй ён не падпускаў — або пералятаў, або хутка пераплываў на новае месца.

Навокал на беразе водасховішча віраваў натоўп адпачываючых і іх машын, праплывалі катамараны і лодкі, і самец гагі быў амаль адзінай качкай (за выключэньнем пары крыжанак), якія плавалі на адкрытай вадзе.

Па словах ратавальнікаў, падобную на гусь качку яны назіраюць на водасховішчы каля 2 тыдняў, прычым яна не вельмі баялася людзей і падбірала хлеб, кінуты ў ваду.

Гэтыя надзвычай прыгожыя марскія качкі гняздуюць вакол Палярнага кола на марскіх узьбярэжжах і ў тундры ад Паўночнай Эўропы да Чукоткі і Берынгава мора. Спарадычна залятаюць на поўдзень ад гнездавога арэалу, і ў Беларусі адзначаюцца вельмі рэдка пад час міграцыі і зімоўкі.

Дзьмітры Вінчэўскі, АПБ, Горадня

На здымку аўтара: самец звычайнай гагі першага году жыцьця на всхв. Юбілейнае.



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: