Бронзавыя буслы ўпрыгожаць плошчу Незалежнасці

ад 31 мая 2007 года

Не пасьпелі жыхары і госьці сталіцы прызвычаіцца да выгляду рэканструяванай плошчы Незалежнасьці, як яе зноў у найбліжэйшыя месяцы чакаюць зьмены. Самую вялікую плошчу Менску ўпрыгожыць скульптурны дэкор, які ў мастацкім асяродку ўжо пасьпеў выклікаць як памяркоўнае ўхваленьне, так і рэзкую крытыку. Бронзавыя буслы ўпрыгожаць плошчу Незалежнасці

Аўтары праекту мастацка‑дэкаратыўнага афармленьня плошчы — скульптары Алег Купрыянаў, Леанард Пакульніцкі і Алена Хараберуш — яшчэ на перашпачатковай стадыі адмовіліся ад фігуратыўнасьці. То бок новых помнікаў пэрсанажам беларускай літаратуры і значным рэальным пэрсаналіям было вырашана не рабіць: невядома як бы яны ўжыліся з манумэнтальным Леніным. Але затое беларускай сымболікі будзе на плошчы багата. Гэтак, на вяршыні цэнтральнага шклянога купала скульптары прапанавалі ўсталяваць чатырохмэтровую кампазыцыю буслоў, якія вылятаюць з бусьлянкі, мэтафарычна зьвітай з кароны дубу, снапоў жыта і вянка. «Буслы — гэта сымбаль любові да радзімы, — тлумачыць спадарыня Хараберуш, — а таксама гэта сям’я. Можа, гэта і трывіяльна, аднак плошча Незалежнасьці, нягледзячы на яе новы выгляд, зусім не навабуд, таму штось авангарднае было б для яе непрыдатнае». …

Неўзабаве і ўсе ахвотныя змогуць ацаніць прыаздобленую плошчу. Паводле рашэньня Менгарвыканкаму, мастацка‑дэкаратыўныя элемэнты мусяць быць усталяваныя ўжо ў другім квартале.

29-05-2007

Паводле Сьвятлана Жураўская, «Экспресс-Новости» , здымак газэты

Пераклад з www . nn . by



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: