Другі выпадак гнездавання чорнагаловага ерчыка ў Беларусі

ад 2 чэрвеня 2007 года

У сярэдзіне траўня ў Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці адзначана другое гнездаванне чорнагаловага ерчыка (Saxicola torquata) ў Беларусі. Аўтар знаходкі — сябра АПБ Дзяніс Кіцель. Ім назіралася спачатку пара дарослых птушак, а потым і два злёткі. Упершыню чорнагаловы ерчык у Беларусі на гнездаванні адзначаны на рыбгасе Страдач Брэсцкага р-на у 2001 г. сябрамі АПБ Андрэем Абрамчуком, Сяргеем Абрамчуком, Вадзімам Пракапчуком і Андрэем Хвалеем. На фота Дзяніса Кіцеля самка чарнагаловага ерчыка.

Другі выпадак гнездавання чорнагаловага ерчыка ў Беларусі



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: