Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
“Нашы птушкі” пераехалі ў Ашмяны
Навіна аддзяленняў ад 25 чэрвеня 2007 года
У сярэдзіне мінулага тыдня фотавыстава “Нашы птушкі-2007” з найлепшых здымкаў, дасланых на конкурс Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ пераехала з Астраўца ў г.Ашмяны. Тут яна будзе працаваць на працягу двух тыдняў у памяшканні раённай дзіцячай бібліятэкі. А ў Астраўцы месца фотаздымкаў занялі найлепшыя працы юных мастакоў з выявай птушкі 2006 году – кнігаўкі. Трыццаць малюнкаў з Жодзіна і Мінску, Наваградка і Слоніма, Смаргоні і Лельчыцаў, Свіслацкага і Жыткавіцкага раёнаў, а таксама іншых мясцін Беларусі хоць і паказваюць хараство толькі аднаго віду птушак, але даюць надзею, што людзі задумаюцца над лёсам усіх. І не толькі птушак, але і іншых прадстаўнікоў дзікай прыроды.Падставы для гэтага даюць водгукі, якія былі атрыманы ў Астраўцы пад час працы фотавыставы. Адзін з іх гучыць так:
“Вельмі цудоўная выстава, вельмі прыемна было паглядзець на птушак, якія насяляюць нашу Беларусь. Радуе, што ёсць людзі, якіх цікавіць прырода, якія могуць выразіць свае адносіны да яе праз фотаздымкі. …” Дарэчы, пад час выставаў можна не толькі больш даведацца пра нашых птушак і АПБ, але і далучыцца да яе сябраў.
Станоўчы водгук быў надрукаваны і ў раённай газеце “Астравецкая праўда”.
Дзякуем за дапамогу ў арганізацыі выставаў Станіславу Памецька, Віктару Гервятоўскаму і ўсім супрацоўніцам Астравецкай і Ашмянскай бібліятэк.
Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ), Горадня, здымак аўтара.
Падзяліся артыкулам у сацсетках: