Новыя патэнцыйныя ТВП у Брэсцкім Палессі

ад 20 ліпеня 2007 года

У 2007 годзе сябрамі Заходне-Палескага рэгіянальнага аддзялення АПБ арганізавана і праведзена даследаванне двух патэнцыйных ТВП (тэрыторый важынх для птушак = ІВА) у Маларыцкім раёне: “Арэхаўскі” і “Гусацка-Лукаўскі”. Адна з гэтых тэрыторый з’яўляецца праектаваным біялагічным заказнікам рэспубліканскага значэння “Арэхаўскі”, другая патэнцыйная ТВП аб’ядноўвае дзве ўжо існуючых ААПТ: біялагічны заказнік мясцовага значэння “Гусак” і біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння “Лукава”. Новыя патэнцыйныя ТВП у Брэсцкім Палессі

Плошча патэнцыйнага ТВП “Арэхаўскі” складае ўсяго каля 1000 га. Але ня гледзячы на гэта, арнітафаўна гэтай тэрыторыі вылучаецца выключнай разнастайнасцю і багаццем. Тут адзначана 182 віда птушак з 46 сямействаў 17 атрадаў. У тым ліку гняздзіцца, альбо верагодна гняздзіцца, 134 віды з 41 сямейства 16 атрадаў, на міграцыі сустракаецца 37 відаў, і 8 відаў з’яўляюцца выпадкова залётнымі. 36 відаў птушак з адзначаных на дадзенай тэрыторыі занесена ў Чырвоную кнігу Беларусі, з іх 21 тут гняздзіцца. Тэрыторыя з’яўляецца патэнцыйнай ТВП па крытэрыях групы В2: салаўіны цвыркун – 60 спяваючых самцоў, малы пагоніч — 25-30 самцоў, качка-неразнь 15-20 пар, малы бугай — 3-5 самцоў, вялікі бугай — 15-20 самцоў.

На тэрыторыі другой патэнцыйнай ТВП адзначана каля 170 відаў птушак, з іх 30 — ахоўваемыя віды, каля 120 гняздзіцца, з іх 20 відаў ахоўваемыя. Гусацка-Лукаўская ТВП з’яўляецца патэнцыйнай па наступных відах: чорны бусел — 10 пар, шэры журавель — 15-20 пар, пугач — 3-5 пар, сярэдні дзяцел — 50-150 пар.

Першы этап даследаванняў гэтых тэрыторый амаль завершаны (вызначаны відавы склад і статус відаў, дадзена ацэнка колькасці, вызначана размеркаванне). Зараз вядуцца працы па вызначэнню межаў тэрыторый і іх дакладнаму апісанню. Напрыканцы году матэрыялы будуць перададзены у сакратарыят АПБ.

Андрэй Абрамчук,

Старшыня Заходне-Палескага рэгіянальнага аддзялення АПБ

.



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: