Выйшаў з друку новы нумар “Вялікага Кулёну”

ад 1 жніўня 2007 года

“Вялікі кулён”– веснік Заходне Палескага рэгіянальнага аддзялення АПБ. У гэтым нумары: інфармацыя аб дзейнасці аддзялення за мінулы год і планы на сёлета, апавяданні пра падарожжа па Беларусі і ня толькі, пра птушак і ня толькі. Інфармацыя пра перыядычныя выданні нашых суседзяў, ва ўжо знаёмай рубрыцы — “Перыёдыка свету” і новыя рубрыкі: “Нашы суседзі” і “Старонка “Клубу200”, карысныя парады па біятэхніі насякомых і Палажэнні аб конкурсах аддзялення. Выйшаў з друку новы нумар “Вялікага Кулёну”

У апавяданні Алега Кальчанка цікава апісаны птушыны свет Атлантычнага акіяна. Сямён Левы расказвае аб тым, што птушак можна назіраць усюды, нават ў войску. Дзяніс Кіцель цікава апісвае сьвет насякомых і арніталагічныя сустрэчы ў Крыму. У артыкуле Андрэя Абрамчука — “Вядомая-не вядомая Сцвіга” — распавядаецца аб падарожжы па беларускім Палессі, а ў артыкуле Святаслава Валасюка “Раўнінны жыхар ў пошуках трэцяга вымярэння” — аб падарожжы па Краіне гор сталовых”. Іранічнае апавяданне-фельетон Сяргея Сідарука — “Универмаг”, распавядае аб незвычайных, але праўдзівых прыгодах арнітолагаў на Палессі!

На жаль, нумар выйшаў са спазьненнем амаль на 5 месяцаў, таму частка інфармацыі, асабліва абвесткі, ужо састарэла. Але ў дадзеным выпадку спазьненне друку не залежала ад сябраў аддзялення.

У бліжэйшы час гэты нумар атрымаюць ўсе сябры АПБ з Заходне-Палескага аддзялення і з Камянецкага, Пружанскага, Бярозаўскага і Драгічынскага раёнаў.

Астатнія сябры АПБ могуць замовіць “ВК”, патэлефанаваўшы на нумар 7253216.

Дарэчы, рэдакцыя прымае матэрыялы (калі яны адпавядаюць тэматыцы весніка), а таксама заўвагі і прапановы ад усіх сябраў АПБ, незалежна ад іх месца жыхарства.

“Вялікі Кулён” выходзіць 1 раз на год на 48-50 старонках фармату А5.



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: