Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
На Берасцейшчыне сіпуха гадуе другі ў годзе вывадак!
Навіна аддзяленняў ад 8 жніўня 2007 года
Упершыню для Беларусі сябрамі Заходне-Палескага рэгіянальнага аддзялення АПБ падцверджана другое на год гнездаванне адной з самых рэдкіх соў Беларусі – сіпухі (Tyto alba).Як ужо паведамлялася раней, трэці год запар ў наваколлі Брэста паспяхова гадуе птушанят пара сіпух. Іванам Багдановічам і Віктарам Фенчуком за гэты час было акальцавана больш за 10 птушанят. У тым ліку адно поўнасцю аперанае птушаня было акальцавана сёлета 26.07.07 г.
Якое ж было наша здзіўленне, калі 03.08.07 г. пры правядзенні праектнага планавага абследавання вядомых месцаў гнездавання сінантропных соў у Брэсцкім раёне, мы “зазірнулі ў госці” і да нашых добрых знаёмых. У трубе (менавіта яна колькі год з’яўляецца утульным домам для сіпух) плотненька туліліся адзін да аднаго рознаўзроставыя пушысцікі. Прыемнае пазачарговае кальцаванне было назначана на 06.08.07 г. Методыка кальцавання птушанят гэтай пары сіпухі ў сябраў Заходне-Палескага рэгіянальнага аддзялення АПБ даведзена да прафесіяналізму. І на гэты раз усё прайшло без нечаканасцяў, калі не лічыць, што на гэты раз акальцаванымі сталі ажно 7 (сем !) cавянят.
Сіламі аддзялення, разам з Брэсцкай абласной экалагічнай арганізацыяй “Зялёны край”, дзякуючы фінансавай падтрымцы Праграмы малых грантаў ГЭФ, рэалізуеца праект “Прырода аб’ядноўвае людзей”. У рамках праекту плануецца вырабіць і развесіць некалькі дзесяткаў штучных гнездавых скрынь і для сіпухі. Будзем спадзявацца, што камусьці з акальцаваных берасцейскіх сіпух яны прыдуцца да спадобы, і беларуская папуляцыя гэтага віда будзе толькі павялічвацца.
Яшчэ навіны пра гнездаванне сіпухі ў Брэсцкім раёне http://ptushki.org//index.php?area=1&p=news&newsid=195
Галерэя "Кальцаванне сіпухі"
Вадзім Пракапчук , Заходне-Палескае рэгіянальнае аддзяленне АПБ
Фота Віктара Фенчука.
Падзяліся артыкулам у сацсетках: