Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
“Найлепшыя салаўі" вызначаны на Гарадзеншчыне
Навіна аддзяленняў ад 10 жніўня 2007 года
Адмысловае журы пад час амаль гадзіннай працы адабрала лепшыя з 64 твораў, дасланых у Гродзенскае абласное аддзяленне АПБ на мастацкі конкурс “Салавей- птушка 2007 года”. Пераможцы былі вызначаны ў трох узроставых групах: 6-9 год, 10-12 год і 13-16 год, а таксама асобна сярод дэкаратыўна-мастацкіх працаў. Найбольш твораў у гэтым годзе было атрымана са Слоніма і Смаргоні. І менавіта прадстаўнікі гэтых гарадоў перамаглі і занялі прызавыя месцы ў большасці выпадкаў на абласным этапе гэтага конкурсу.[SCREEN:0] Такім чынам, журы ў саставе: Старшыні – Мікалая Панцюхова (выкладчык Гродзенскай сярэдняй школы №16 з мастацкім ухілам) і чальцоў: Людмілы Шарыпавай (галоўны спецыяліст Гродзенскага абласнога камітэту прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя), Дзьмітрыя Вінчэўскага (Старшыня Савету Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ) і Віталя Гуменнага (намеснік дырэктара гімназіі №1 імя акадэміка Яўхіма Карскага г.Гродна і сябра Савету Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ) наступным чынам вызначыла пераможцаў і прызёраў:
Ва ўзроставай групе ад 6 да 9 год: 1 месца. Дзяніс Крывашэін (8 год) і Саша Цвікевіч (6 год). 2 месца. Юля Крывашэіна (7 год) і Дыяна Алісевіч (6 год). – усе з г.Слоніма. (Калі працы атрымлівалі аднолькавую колькасць балаў, яны займалі адпаведна тое самае месца.)
Ва ўзроставай групе ад 10 да 12 год:
1 месца. Юлія Яновіч (10 год, г.Смаргонь). 2 месца. Вікторыя Удальева (14 год, г.Смаргонь). 3 месца. Юлія Бучэль (13 год, г.Слонім), Дыяна Бабахіна (11 год, г.Смаргонь) і Аляксандр Мухарскі (13 год, г.Слонім).
[SCREEN:1] Ва ўзроставай групе ад 13 да 16 год:
1 месца. Нікіта Слуцкі (14 год, г.Слонім) і Марыя Лазарчук (15 год, г.Смаргонь). 2 месца. Аня Дубнік (15 год, г.Смаргонь) і Тацяна Зіноўева (15 год, г.Смаргонь). 3 месца. Дар’я Малышка (16 год, г.Смаргонь).
Дэкаратыўна-мастацкія працы:
1 месца. Анастасія Жураўлёва (14 год, г.Слонім). 2 месца. Андрэй Созінаў (10 год, г.Гродна). 3 месца. Юлія Стрык і Вікторыя Дзям’янка (9 год, г.Слонім) і Вольга Ладоўшчык (12 год, г.Слонім).
[SCREEN:2] А ўтары найлепшых мастацкіх твораў традыцыйна будуць адзначаны адмысловымі дыпломамі і ўзнагароджаны цікавымі прызамі пад час справаздачнай канферэнцыі Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ ў лютым наступнага году. А іх працы ўжо зараз працягнуць удзел ужо ў рэспубліканскім этапе конкурсу ў Мінску, дзе таксама маюць вялікія шанцы быць прызнанымі сярод найлепшых.
У наступным годзе працы юных мастакоў з Гарадзеншчыны прымуць удзел у мастацкай і фотавыставе “Нашы птушкі”, якую Гродзенскае абласное аддзяленне супольна з партнёрамі з розных устаноў адукацыі, музеямі і бібліятэкамі будзе прадстаўляць па ўсёй вобласці.
За працай журы падглядала Алена Вінчэўская, АПБ, Горадня. Здымкі аўтаркі.
Падзяліся артыкулам у сацсетках: