Адбылася першая канферэнцыя Клуба200 АПБ

ад 17 жніўня 2007 года

12 жніўня 2007г. адбылася першая канферэнцыя Клуба200 АПБ. Канферэнцыя прайшла ў г. Тураве (Гомельская вобл.) адначасова з летнікам настаўнікаў-сябраў АПБ. На ёй прысутнічала 7 сябраў Клуба і 3 кандыдаты ў сябры. Адбылася першая канферэнцыя Клуба200 АПБ

На канферэнцыі былі прапанаваны некаторыя змены і дапаўненні ў Статут Клуба200 (змяненні яшчэ будуць разгледжаны Цэнтральным Саветам АПБ).
• Колькасць сябраў у праўленні была зменшана з 7 да 5.
• У праўленне Клуба200 былі абраны: Андрэй Абрамчук, Дзьмітры Вінчэўскі, Наталля Карліонава, Дзяніс Кіцель і Павел Пінчук.
• Галоўным органам кіравання Клуба200 з’яўляецца канферэнцыя Клуба200. У перыяд паміж канферэнцыямі кіраўніцтва Клубам ажыццяўляе праўленне.
• Праўленне выбірае Старшыню, які пры неабходнасці прадстаўляе інтарэсы Клуба.
• Эмблемай Клубу абраны самец стэповага луня на фоне бінокля.
• Від птушкі, для якога патрэбна зацвярджэнне Беларускай орнітафаўністычнай камісіяй (БОФК), можа быць дададзены да ўласнага спіса відаў сябра Клуба (або кандыдата ў сябры Клуба), калі праўленне будзе ўпэўнена ў праўдзівасці інфармацыі. У выпадку, калі пасля гэтага назіранне гэтага віду не будзе пацверджана БАФК, від выкрэсліваецца са спісу сябра Клуба.
Усе змены ў Статуце Клуба200 магчыма будзе пабачыць на старонцы Клуба200 пасля іх разгляду Цэнтральным Саветам АПБ.

Акрамя гэтага, настаўнікі-сябры АПБ і сябры і кандыдаты ў сябры Клубу200 спачатку вылучылі, а потым абмеркавалі магчымыя прычыны існуючых цяжкасцяў у працы Клубу і спосабы іх пераадолення.

Сямён Левы, кардынатар Клубу200 АПБ

На здымку Дзьмітрыя Вінчэўскага: пад час вылучэння праблем выступае Іна Сінкевіч, Старшыня Савету Шумілінскага раённага аддзялення АПБ.

Больш даведацца пра Клуб200 АПБ можна тут:

http://ptushki.org//club200



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: