Звычайная стрынатка незвычайнай афарбоўкі назіралася на Кобрыншчыне

ад 17 жніўня 2007 года

Звычайная стрынатка (Emberiza citrinella), афарбаваная як светла-жоўты кенар была адзначана гэтай вясною каля в. Сухаўчыцы (Кобрынскі раён Брэсцкай вобл.). На працягу некалькіх хвілін за ёй назіралі ў бінокль аўтар і Ала Кальчанка. Адбылася гэтая сустрэча 28 красавіка 2007г. Звычайная стрынатка незвычайнай афарбоўкі назіралася на Кобрыншчыне

Птушка не падпускала да сябе людзей бліжэй, чым на 50 м . Таму і якасных здымкаў зрабіць не атрымалася. Стрынатка ўвесь час трымалася па-асобку ад іншых птушак, зрэдчас злятала з правадоў на дарогу, дзе кармілася.

А лег Кальч а нк а , За ходне -П а леск а е аддзяленне АПБ, г. Кобр ы н.

Здымак аўтара .



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: