Адна з самых рэдкіх птушак Беларусі зноў адзначана на Гарадзеншчыне

ад 18 жніўня 2007 года

На працягу апошніх 40 дзён сябры АПБ з Гродзенскага абласнога аддзялення двойчы адзначылі чырвонага каршуна (Milvus milvus) ў Гродзенскім раёне. 12 ліпеня Дзьмітры Якубовіч назіраў дзьвюх птушак каля звалкі ў м. Гожа. Сёння, 17 жніўня, Яўген Сліж на працягу 5 хвілін назіраў за адной птушкай за в. Зарачанка ў дарогі на Каўбаскі, таксама ў Гродзенскім раёне. Адна з самых рэдкіх птушак Беларусі зноў адзначана на Гарадзеншчыне

Гэта ўжо чацьвёртая рэгістрацыя віду ў Беларусі гэтым летам, усе сустрэчы адбыліся не далей за 20 км вакол Горадні. Да гэтага году апошнія назіранні адбыліся 5 год таму.

Чырвоны каршун занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі, менавіта Гродзенскі раён вядомы як адзінае месца гнездавання віду ў нашай краіне за апошнія паўстагоддзя. Хутчэй за ўсё, усе рэгістрацыі ў Гродзенскім раёне адносяцца да адной пары гэтых птушак.

Неабходна дадаць, што артыкул з’явіўся дзякуючы Клубу200 АПБ і яго сыстэме распаўсюду інфармацыі пра назіранні рэдкіх відаў птушак.

Дзьмітры Вінчэўскі, АПБ, Горадня

Здымак Сямёна Левага (АПБ).

Пра іншыя назіранні чырвонага каршуна ў Беларусі глядзіце тут:

http://www.ptushki.org/index.php?p=news&area=1&newsid=184



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: