Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Давайце сустрэнемся і абмяркуем
Навіна аддзяленняў ад 1 верасня 2007 года
Грамадзкая працоўная група «Прырода і запаведная справа» запрашае да супрацоўніцтва ўсіх, каго хвалюе лёс Прыроды нашай Радзімы. У верасьні-кастрычніку група плянуе правесьці шэраг сустрэч у Мінску, Гомелі, Гародні. Сустрэчы будуць прысьвечаныя сучаснай сытуацыі з захаваньнем біяразнастайнасьці на асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторыях Беларусі.Арганізатары запрашаюць на сустрэчу ўсіх ахвотных і маюць магчымасьць аплаціць праезд для іншагародніх удзельнікаў. Аб сваім жаданьні ўзяць удзел у абмеркаваньні просім паведаміць Інэсе Зенінай на e — mail : redco63@yahoo.com
Паводле інфармацыйнай рассылкі “ Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны”
Падзяліся артыкулам у сацсетках: