Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Разам — для птушак и людзей! — адбыўся летнік-семінар Заходне-Палескага аддзялення АПБ
Навіна аддзяленняў ад 20 верасня 2007 года
На прыканцы мінулага тыдня ў ваколіцах балота Дзікае (ТВП, Пружанскі р-н), адбыўся чарговы летнік Заходне-Палескага рэгіянальнага аддзялення АПБ. Летнік быў прысьвечаны як практычным дзеянням па ахове біяразнастайнасці Берасцейшчыны, так і тэарэтычнай працы. У першы дзень, сябры аддзялення займаліся размяшчэннем у ваколіцах балота штучных гнездавых скрыняў для соў. Найперш, для рэдкіх ахоўваемых відаў: барадатай кугакаўкі, вераб’інага і касматаногага сычоў. Вясною гэтага году ў адной з вывешаных раней скрыняў пасяліўся касматаногі сыч і паспяхова выгадаваў птушанят. Будзем спадзявацца, што ў наступным годзе прынамсі некаторыя скрыні будуць занятыя птушкамі, яны паспяхова выгадуюць птушанят, і ў нашых лясах рэдкія птушкі стануць больш звычайнымі.У апошні ж, трэці дзень летніку адбылася найбольш важная праца — па папярэдняму аналізу вынікаў дзейнасці аддзялення ў 2007 годзе і планаванню працы на наступны, 2008 год.
Летнік праводзіўся пры падтрымцы Швэдзкага арніталагічнага таварыства SOF і Шведзкага агенцтва па развіццю міжнароднага супрацоўніцтва SIDA.
Андрэй Абрамчук, Заходне-Палескае аддзяленне АПБ
Здымак з летніку Сяргея Абрамчука
Падзяліся артыкулам у сацсетках: