Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Экатурызм і актыўная ахова прыроды ў біясферным рэзерваце Прыбужскае Палессе
Навіна аддзяленняў ад 16 лістапада 2009 года
14-15 лістапада, у ваколіцах возера Селяхі, на тэрыторыі ландшафтнага заказніка і біясфернага рэзервата Прыбужскае Палессе адбыўся чарговы, ужо чацьвёрты, летнік праекту “Захаваем прыроду разам”. Летнік быў арганізаваны Заходне-Палескім рэгіянальным аддзяленнем АПБ пры фінансавай падтрымцы Праграмы малых грантаў ГЭФ.14-15 лістапада, у ваколіцах возера Селяхі, на тэрыторыі ландшафтнага заказніка і біясфернага рэзервата Прыбужскае Палессе адбыўся чарговы, ужо чацьвёрты, летнік праекту “Захаваем прыроду разам”. Летнік быў арганізаваны Заходне-Палескім рэгіянальным аддзяленнем АПБ пры фінансавай падтрымцы Праграмы малых грантаў ГЭФ.
Летнік пад агульнай назвай “Экатурызм і актыўная ахова прыроды ў біясферным рэзерваце Прыбужскае Палессе” быў прысвечаны працам па абсталяванню турыстычнага шляху і майстраванню штучных гнездавых скрынак для птушак і млекакормячых. Сёлета восенню знайсці колькі цёплых і галоўнае сухіх дзён — занятак даволі складаны. Таму асабліва прыемна было тое, што надвор’е спрыяла і за два дні летніку не было а ні воднага дожджыку. Цікавае траварыства, гумар і добры настрой спрыяў працам. Падчас летніку было пабудавана каля 18 драўляных стэндаў – асноў для інфармацыйных матэрыялаў аб найбольш цікавых для турыстаў аб’ектах рэзервату, а таксама каля 20 скрынь для птушак (сокал-пустальга, сініцы, шэрая кугакаўка) і млекакормячых (соні, рукакрылыя). Восеньскі дзень кароткі, і таму пасля заходу сонца ў першы дзень летніку ўсё таварыства перабралася ў цёплы пакоі, дзе абмеркаванне вынікаў працы і планаў на наступны год зацягнуліся на доўга. На наступны дзень ізноў былі праца і абмеркаванне, а пасля абеду развітанне да наступнай сустрэчы.
Андрэй Абрамчук
Каардынатар праекту “Захаваем прыроду разам”
Падзяліся артыкулам у сацсетках: