Запрашаем у Брэст

ад 10 снежня 2009 года

Заходне-Палескае рэгіянальная аддзяленне ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” разам з Вамі ўжо 5 год. Гэта маленькі, але ж юбілей. Наша праца ўвесь час была накіравана на захаванне прыроднага асяроддзя роднага краю і павышэнне якасці экалагічных ведаў студэнтаў, школьнікаў і проста аматараў прыроды праз далучэнне іх да цікавага і таямнічага свету птушак.

Заходне-Палескае рэгіянальная аддзяленне ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” разам з Вамі ўжо 5 год. Гэта маленькі, але ж юбілей. Наша праца ўвесь час была накіравана на захаванне прыроднага асяроддзя роднага краю і павышэнне якасці экалагічных ведаў студэнтаў, школьнікаў і проста аматараў прыроды праз далучэнне іх да цікавага і таямнічага свету птушак.

У гэтым годзе пачало сваю дзейнасць яшчэ адно аддзяленне АПБ – Брэсцкае абласное, якое было зарэгістравана з юрыдычнай асобай.

12 снежня (субота) ў УК «Брэсцкі абласны краязнаўчы музей» (г. Брэст, перакрыжаванне вуліц Карла Маркса і Будзенага) адбудзецца сумесная канферэнцыя Заходне-Палескага і Брэсцкага абласнога аддзяленняў, на якую збяруцца тыя, хто плённа працаваў разам з намі, каб павіншаваць адзін аднаго, даведацца аб планах на будучыню і заслухаць некалькі цікавых дакладаў пра птушак Берасцейшчыны і не толькі.

Нам істотна, каб кожны неабыякавы да свету жывой прыроды, сапраўдны патрыет роднай зямлі і абаронца насяляючых яе істотаў, альбо той, хто адчувае ў сабе сапраўдную прагу рабіць штосьці для захавання некранутымі тыя мясціны Беларусі, якім пагражае чалавечы ўплыў, альбо проста любіць назіраць і мілавацца птушкамі і іншымі жывеламі, прыйшоў да нас, каб разам мы змаглі зрабіць болей.

Таму запрашаем усіх зацікаўленых прыняць удзел у нашай канферэнцыі!

З павагай,
Сябры Саветаў Заходне-Палескага рэгіянальнага аддзялення і Брэсцкага абласнога аддзялення ГА “АПБ”.

ПРАГРАМА ПЯТАЙ КАНФЕРЭНЦЫI
ЗАХОДНЕ-ПАЛЕCКАГА
РЭГІЯНАЛЬНАГА І ПЕРШАЙ БРЭСЦКАГА АБЛАСНОГА АДДЗЯЛЕННЯЎ
ГА «АХОВА ПТУШАК БАЦЬКАЎШЧЫНЫ»

12 снежня 2009 года (субота),
г. Брэст, УК “Брэсцкі абласны краязнаўчы музей” (перакрыжаванне вул. К.Маркса і Будзенага)

Арганізатары:
— УК «Брэсцкі абласны краязнаўчы музей»
— Заходне-Палескае рэгіянальнае аддзяленне ГА «АПБ»;
— Брэсцкае абластное аддзяленне ГА «АПБ».

9.00–10.00 Рэгістрацыя ўдзельнікаў

10.00-10.20 Адкрыццë канферэнцыi. Вітанні.

10.20-10.50 “Пустальга – птушка 2010 года” / Мініч А., Ківачук А.

10.50-11.20 Справаздача Савета аддзялення і рэвізора аб дзейнасці за год.

11.20-11.30 Асноўныя накірункі дзейнасці аддзялення на 2010 год.

11.30-12.00 “Заходне-Палескаму аддзяленню АПБ – 5 год” /Абрамчук А.

12.00-12.30 Перапынак на каву. Абмеркаванне накірункаў развіцця і рэзалюцыі. Відэафільмы.

12.30-13.30 Выбары ў Савет аддзялення.

13.30-14.00 “Вандроўкі па рыбгасам” / Абрамчук С.

14.00-15.00
Абед. Абмеркаванне накірункаў развіцця і рэзалюцыі. Відэафільмы.

15.00-15.30 Конкурс.

15.30-16.00 “Ахова навакольнага асяроддзя Польшчы” / Кшыштаф Вайцэхоўскі, Польша

16.00-16.30 Узнагароджванне лаўрэатаў конкурсаў аддзялення.

16.30-17.00 Кароткія паведамленні. Рознае.

17.00-17.30 Заключная частка.

ШЧЫРА ЗАПРАШАЕМ!



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: