Адбылася канферэнцыя ў Лунінцы

ад 15 снежня 2009 года

У нядзелю 13 снежня адбылася канферэнцыя Лунінецкага раённага аддзялення АПБ. Кола ўдзельнікаў аказалася даволі незвычайным для мерапрыемства такога кшталту. Акрамя сяброў АПБ з Лунінецкага раёна ў ёй прынялі ўдзел сябры турыстычнага клуба “Граніт” з г. Мікашэвічы, Лунінецкага лясгаса, старшыня суседняга Іванаўскага аддзялення АПБ, а таксама прадстаўнік сакратарыята АПБ.

Афіцыйная праграма складалася з справаздачы, якую прадставіў старшыня аддзялення – Мікалай Лаўніковіч, а таксама з выбараў двух новых чальцоў савета – актыўных сяброў АПБ і кіраўнікоў клубаў “Крылаты дазор” – Святланы Яцушкевіч і Івана Панасюка.

Падчас канферэнцыі адбылося знаёмства з дзейнасцю аддзялення. Настаўнік Лунінецкай СШ № 2 Аляксандр Хаўдзееў распавёў пра дзейнасць клуба “Крылаты дазор”, які налічвае амаль 70 дзяцей, а кіраванне ім ажыццяўляе ажно 3 настаўнікі. Многія сябры клуба наведваюць гурток “Сябры прыроды”, пра які распавяла яго стараста, вычаніца восьмага класа – Юлія Каленковіч. Гурткоўцы рэгулярна арганізоўваюць экскурсіі ў прыроду, знаёмяцца з жывёльным і раслінным светам Палесся. У бягучым годзе яны нават здзейснілі акцыю па прыбіранню гарадской сажалкі. Новая сябра савета Святлана Яцукевіч, якая таксама кіраўнік клуба “Крылаты дазор”, пазнаёміла прысутных з вынікамі акцыі па будаўніцтву штучных гнездавых скрынь, у якой яны, разам з дзецьмі, прымалі ўдзел.

На канферэнцыі супрацоўнік АПБ Вольга Лукшыц распавяла пра пачатак рэалізацыі цікавага праекта па стварэнню сеткі захавальнікаў на ТВП “Сярэдняя Прыпяць”. Дадзены праект дасць магчымасці для рэалізацыі даўнішніх ідэй. Цікаўнасць удзельнікаў дала надзею, на далейшае актыўнае супрацоўніцтва з Лунінецкім аддзяленнем.

Мікалай Лаўніковіч, старшыня Лунінецкага раённага аддзялення АПБ
Вольга Лукшыц, каардынатар праекта

Падзяліся артыкулам у сацсетках:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: