Палявы сезон-2009

ад 22 сакавіка 2010 года

“Палявы сезон-2009” – такую назву мае выстава фотаздымкаў Заходне-Палескага рэгіянальнага аддзялення ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны”. Арганізатары запрашаюць ўсіх жадаючых далучыцца да дзіўнага і таямнічага свету крылатых сяброў.

“Палявы сезон-2009”

“Палявы сезон-2009” – такую назву мае выстава фотаздымкаў Заходне-Палескага рэгіянальнага аддзялення ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны”, якая гэтымі днямі экспануецца ў фае раённай гімназіі. Яна прымеркавана да Міжнароднага года біяразнастайнасці, якім па рашэнні ААН быў аб’яўлены 2010г. Фотавыставу дапамаглі арганізаваць: Наталля Асіпук, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, юныя арнітолагі – члены гуртка “Крылаты дазор” пад кіраўніцтвам настаўніцы Алы Чуль і Дзяніс Кіцель, студэнт БрДУ імя А.С.Пушкіна і яго мама – Алена Кіцель.

на здымку Дзяніс Кіцель, адзін з ініцыятараў выставы

На 30 фотаздымках можна ўбачыць розных птушак роднага краю. У аб’ектыў фотакамеры трапілі буслы, белы і чорны, шуляк, шэрая кугакаўка, сокал-пустальга … Праз здымкі аўтары змаглі адлюстраваць прыгажосць беларускіх мясцін, прыкмеціць і зафіксаваць незвычайнае ў звычайным. Усе прадстаўленыя работы, на думку наведвальнікаў, паказваюць шчырае захапленне непаўторнасцю роднай прыроды і жаданнем зберагчы яе для будучых пакаленняў.
Арганізатары запрашаюць ўсіх жадаючых далучыцца да дзіўнага і таямнічага свету крылатых сяброў.


Мікалай НАВУМЧЫК.
Фота аўтара.



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: