Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
“Актыўная ахова і назіранне за совамі”
Навіна аддзяленняў ад 19 кастрычніка 2007 года
Менавіта пад такой назвай прайшоў міжнародны палявы семінар ў Маларыцкім раене, арганізаваны Заходне-Палескім рэгіянальным аддзяленнем АПБ і Брэсцкай абласной грамадскай экалагічнай арганізацыяй “Зялёны край”. Адбыўся ў рамках праекту “Прырода аб’ядноўвае людзей” пры фінансавай падтрымцы Праграмы малых грантаў ГЭФ. На працягу трох дзён сябры АПБ з Берасцейшчыны і Міншчыны, студэнты, вучні і настаўнікі працавалі разам дзеля захавання соў Беларусі – як рэдкіх, так і звычайных відаў.Праграмма мерапрыемства была вельмі разнастайнай. Удзельнікі майстравалі штучныя скрыні для соў, знаёміліся з вопытам біятэхніі за мяжой і ў нашай краіне, актыўна адпачывалі, спаборнічалі і хадзілі на экскурсіі.
У летніку прыняло ўдзел 25 чалавек, сябры АПБ, зусім новыя людзі ў нашай арганізацыі і госці з замежжа. За два дні актыўнай працы было выраблена каля 50 штучных скрынь для розных відаў соў: пугача, сіпухі, сыча-сіпеля, вераб’інага і касматаногага сычэй, вушастай савы і шэрай кугакаўкі. У апошні дзень больш за 10 скрынь было развешана па навакольных лясах. Астатнія скрыні на працягу восені-зімы таксама будуць развешаны, і, спадзяюся, не адна савіная сям’я на наступны год выгадуе птушанят, дзякуючы нашай працы.
Разам для птушак і людзей!
Андрэй Абрамчук , Заходне-Палескае рэгіянальнае аддзяленне ГА АПБ
На фота Дзьмітрыя Харковіча — г осці з замежжа за працай
Падзяліся артыкулам у сацсетках: