Убачыў свет новы нумар “Кулёну”

ад 19 кастрычніка 2007 года

Выйшаў чарговы падвойны нумар брэсцкага абласнога бюлетэня “Кулён” (№11-12, 2007). У нумары вы можаце даведацца аб найбольш значных падзеях (мерапрыемствах і акцыях), якія адбыліся на Берасцейшчыне (улікі салаўёў, Чэмпіянат…, восенскія назіранні за птушкамі). У артыкуле Дзяніса Кіцеля расказваецца аб падарожжы сябраў АПБ у Швецыю, Вадзіма Пракапчука — аб першых выніках праекта па ахове соў, Андрэя Абрамчука — аб новых патэнцыйных ТВП ў Брэсцкім Палессі. Артыкул “Захаваем біяразнастайнасць Берасцейшчыны разам” расказвае аб новых магчымасцях у ахове рэдкіх раслін і жывёл.Убачыў свет новы нумар “Кулёну”

Нагадваем вам, паважаныя сябры, што “Кулён” атрымліваюць сябры АПБ з Брэсцкай вобласці, а таксамы іншыя сябры АПБ, якія выкажуць пажаданне яго атрымаць.

21-10-2007

Андрэй Абрамчук , Заходне-Палескае рэгіянальнае аддзяленне АПБ



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: