Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Канферэнцыя Заходне-Палескага аддзялення ў Брэсце
Навіна аддзяленняў ад 10 снежня 2007 года
У мінулую суботу адбылася справаздачная канферэнцыя Заходне-Палескага рэгіянальнага аддзялення АПБ. З самай раніцы на біяфак Брэсцкага ўніверсітэту падыходзілі сябры АПБ і госці канферэнцыі з Брэста, Кобрына, Каменца, Маларыты, Гродна і нават Любліна. Усяго ж сабралася больш за 30 чалавек. Акрамя цікавых і выдатна прэзентаваных навукова-папулярных дакладаў, заяўленых у праграме (http://www.ptushki.org/index.php?p=news&area=1&newsid=411 ), адбыліся выбары ў састаў Савету аддзялення і новага старшыні, а таксама падвядзенне вынікаў конкурсаў, якія прайшлі пад час канферэнцыі.Замест даклада Андрэя Абрамчука пра мінулае і сучасны стан Беларускага Палесся адбылася прэзентацыя Кшыштофа Вайцехоўскага — госця канферэнцыі з г.Любліна (Польшча), які прадстаўляў агульнапольскую грамадзкую арганізацыю “Працовня на жэч вшысткіх істот” (“Працоўня на карысць усіх істотаў”). Ён у дэталях распавёў пра канфлікт у даліне р.Распуда (ТВП і тэрыторыя “Натура-2000”) паміж будаўнікамі аўтатрасы “Віа Балтыка”, жыхарамі г.Аўгустова і польскімі экалагічнымі арганізацыямі. (Больш падрабязна пра некаторыя найбольш важныя падзеі вакол даліны Распуды можна пачытаць тут:
http://www.ptushki.org/index.php?p=news&area=1&newsid=220
http://www.ptushki.org/index.php?p=news&area=1&newsid=85 ). ).
У новы састаў Савету аддзялення быў пераабраны Андрэй Абрамчук і абраны Ўладзімір Шуцееў. Апошні і стаў новым Старшынёй аддзялення. Новым намеснікам старшыні (замест Вадзіма Пракапчука, які стаў “простым” сябрам Савету), быў абраны Іван Багдановіч.
За лепшыя фотаздымкі маглі галасаваць усе прысутныя на канферэнцыі, бо фотавыстава была вывешана ў холе ўніверсітэту на першым паверсе. І ў выніку пераможцамі сталі Іван Багдановіч (Брэст) і Алег Кальчанка (Кобрын). А ў конкурсе на лепшае распазнаванне птушак, які праводзіўся ў дзвюх намінацыях – для дарослых і маладых бёдуотчараў — перамаглі адпаведна Аляксандр Сербун (Брэст) і Юры Янкевіч (Маларыта). А напрыканцы былі ўзнагароджаны пераможцы розных конкурсаў, якія праводзіць штогод Заходне-Палескае аддзяленне для сваіх сябраў.
Нефармальная частка атрымалася сапраўды нефармальнай, бо была праведзена на палявой базе аддзялення на ўскрайку балота Дзікага ў Пружанскім раёне.
Дзякуем за запрашэнне на канферэнцыю. Да новых сустрэч – але ўжо ў Горадні.
10-12-2007
Дзьмітры Вінчэўскі, АПБ, Горадня
Здымак аўтараПадзяліся артыкулам у сацсетках: