Запрашаем на летнік «Начныя жыхары ляСОЎ»!

ад 22 сакавіка 2011 года

1 — 5 красавіка 2011 г. ў шосты раз адбудзецца палявы летнік “Начныя жыхары ляСОЎ”. Традыцыйна месцам правядзення летніка з’яўляецца вёска Залессе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Запрашаем зацікаўленных!

Сёлета, ужо ў шосты раз, адбудзецца палявы летнік “Начныя жыхары ляСОЎ” . Традыцыйна месцам правядзення летніка з’яўляецца вёска Залессе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці . Для тых, хто мае праграмму Google Earth Pro, каб убачыць, як выглядаюць ваколіцы месца правядзення летніку, дастаткова ў поле пошуку ўвесці наступныя каардынаты N52 43 52,22 E24 17 25,18). Вёска, а дакладней хутар, размешчаны ў ваколіцах Белавежскай пушчы, на самым ускрайку балотнага масіва Дзікае. Арганізатарам летніку з’яўляецца Брэсцкае абластное аддзяленне ГА “АПБ”. Гэтым разам летнік пачне сваю працу 1 красавіка і працягнецца да 5 красавіка ўключна. На працягу 5 дзён, у любы час можна далучыцца да працы летніка і самастойна вызначыць працягласць свайго пабыту (ад 1 да 3 дзён).

Сёлета удзельнікам прапануецца адмысловая праграмма ў якой:

— блуканне па начным лесе (улікі соў);

— блуканне па наваколішніх багнах (пошукі і праверка гнёзд і гнездавых скрынь);

— вырабленне і развешванне штучных гнездавых скрынь;

— праверка і ачыстка раней развешаных гнездавых скрынь;

— праца па добраўпарадкаванню базы лагеру;

— цікавыя прэзентацыі і відэафільмы прыродазнаўчага характару;

— інтэграцыйныя вечарыны ля вогнішча і іншае.


Каб прыняць удзел ў летніку неабходна на адрас egreta113@mail.ru накіраваць анкету-заяўку. Да удзелу ў летніку запрашаюцца ўсе жадаючыя. У сувязі з абмежаванай колькасцю месцаў, перавагу будуць мець заяўкі, атрыманыя першымі. Арганізатары аплочваюць усе выдаткі па харчаванню і размяшчэнню ўдзельнікаў, а таксама кампенсуюць кошт даезду ў адзін бок. Размяшчэнне ўдзельнікаў плануецца ваўтульных, цёплых, драўляных вясковых дамах. Пры сабе абавязкова неабходна мець дыванік, спальны мяшок і гумовыя боты (пажадана балотныя боты), а таксама асабісты посуд і прысмакі.

Анкета удзельніка летніку “Начныя жыхары ляСОЎ — 2011”


1. Прозвішча, Імя, Імя па бацьку

2. Узрост

3. Хатні адрас

4. Ці з’яўляецеся Вы сябрам АПБ?

5. У якіх мерапрыемствах АПБ вы удзельнічалі за апошнія 3 гады?

6. Ваш род заняткаў (студэнт, працую, вучань і гтд.)?

7. Колькі відаў птушак Вы бачылі ў Беларусі?

8. На колькі (1-3) дзён і ў якія тэрміны (1-5) Вы плануеце Ваш удзел у летніку? (пазначце каліласка дакладны тэрмін)

9. Колькі прыкладна будзе каштаваць Ваш даезд да месца правядзення летніку ў 1 бок?

10. Пазначце нумар мабільнага тэлефону і электронны адрас



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: