Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Як стаць шчыгелам? Вынікі конкурса “Птушка-арт”
Навіна аддзяленняў ад 8 чэрвеня 2018 года
У Сусветны дзень навакольнага асяроддзя ў Беларусі можна было пабачыць незвычайных шчыгелаў. Расказваем, як прайшоў конкурс-флэшмоб “Птушка-арт”.
480 дзяўчат і хлопцаў выйшлі 5 чэрвеня на вуліцы і падворкі, каб адзначыць свята і скласці цікавыя вобразы птушкі года. Дзеці аб’ядналіся ў каманды і на нейкі час ператварыліся ў непаўторных шчыгелаў.
Нам даслалі многа фота – усе яны выявіліся цікавымі і арыгінальнымі. Кожны вобраз шчыгела быў па-свойму ўнікальны. Кіраўнікі дапамаглі як найлепш выявіць моцныя бакі кожнага дзіцяці.
Выбраць пераможцу было цяжка. Мы вырашылі не вылучаць месцаў, а толькі адзначыць тры работы ў пэўных намінацыях.
За самую вялікую колькасць удзельнікаў мы адзначылі каманду сярэдняй школы № 3 Асіповічаў і экалагічнага моладзевага грамадскага аб’яднання “Дзеля жыцця на Зямлі”. 95 удзельнікаў далучыліся да флэшмоба!
За самае нестандартнае фота мы адзначылі сацыяльна- культурную ўстанову сямейнага развіцця і творчасці «Воображариум». Удзельнікі прынялі цікавае рашэнне і абралі нестандартны падыход, каб стварыць вобраз птушкі года.
За самае высокае біялагічнае падабенства мы адзначылі Раснянскую сярэднюю школу. Удзельнікі з Камянеччыны пастараліся выявіць не толькі форму птушкі, але і паказаць колерамі сваёй вопраткі адмысловую афарбоўку шчыгела.
Дзякуй усім за ўдзел у конкурсе! Мы радыя, што вас так шмат і што вы такія актыўныя, творчыя і любіце птушак!
Падзяліся артыкулам у сацсетках: