Пачаўся прыём заявак на Мемарыяльную праграму падтрымкі маладых даследчыкаў імя Сяргея Абрамчука

ад 13 лютага 2019 года

Брэсцкае абласное аддзяленне АПБ абвяшчае чарговы конкурсны набор заявак па Мемарыяльнай праграме падтрымкі маладых даследчыкаў імя Сяргея Абрамчука (1984-2010).

Сёлета Праграма мае магчымасць падтрымаць прынамсi два найлепшыя праекты.

Сяргей Абрамчук. Фота К. Вайцяхоўскага

Сяргей Абрамчук. Фота К. Вайцяхоўскага

Праграма працуе ўжо восьмы год, і за гэты час на конкурс было даслана больш за 20 заявак ад маладых даследчыкаў Берасцейшчыны, Гарадзеншчыны, Гомельшчыны і Мінска. Тэматыка прапанаваных даследаванняў была даволі разнастайная і датычыла фаўністыкі рыбгасаў і асобных відаў, даследавання патэнцыйных ТВП і ТАПЗ, кальцавання і міграцыі птушак.

Мемориальная программа имени Сергея Абрамчука

Дзякуючы таму, што Праграма выклікала цікаўнасць не толькі з боку маладых даследчыкаў у якасці спашукальнікаў, а таксама з боку больш сталых асоб у якасці спонсараў, за мінулыя чатыры гады бюджэт Праграмы склаў больш за 4000 USD.

За чатыры гады было падтрымана 11 заявак. Усе праекты былі паспяхова рэалізаваныя. Дзякуючы падтрымцы Праграмы, у 2013-2014 гадах упершыню ў Беларусі больш за 100 птушанят белага бусла былі акальцаваныя каляровымі кольцамі, а таксама з’явілася новае ТВП і Рамсарскае ўгоддзе – “Палеская даліна ракі Буг”. У 2015-2016 гг. дзякуючы падтрымцы Праграмы адбылiся палявыя даследаваннi i з’явіліся новыя намінанты Смарагдавай сеткі. У 2018 годзе пры падтрымцы Праграмы былі даследаваныя пяць патэнцыйных ТВП на паўднёвым захадзе Беларусі.

Чакаем наступых ідэй!

На жаль, у мінулыя два гады Праграму падтрымала няшмат асобаў. Таму ад імя маладых даследчыкаў і аргкамітэта Праграмы асабліва дзякуем Юрыю Бакуру, які падтрымлівае Праграму на працягу ўсяго часу яе існавання.

Для ўдзелу ў конкурсе дастаткова запоўніць заяўку і накіраваць яе ў адрас Сакратарыята Праграмы (apb_brest@mail.ru). Апошні тэрмін падачы заявак — 10 сакавіка 2019 года. Вынікі адбору будуць апублікаваныя на сайтах birdwatch.by, www.ptushki.org, таксама на старонцы БАА АПБ на Facebook: www.facebook.com/APB.brest.

Мэта Праграмы – падтрымка маладых даследчыкаў у галіне арніталогіі ў рэалізацыі іх палявых даследванняў, стымуляванне да публікавання вынікаў сваіх даследаванняў.

Праграма дае магчымасць забеспячыць элементарныя патрэбы пры правядзенні палявых даследаванняў: набыццё неабходнага абсталявання, транспартныя выдаткі, харчаванне, але не дае магчымасці заробкаў праз навуковую дзейнасць.

У Праграме можа ўзяць удзел кожны! Маладыя даследчыкі — праз удзел у конкурсе і атрыманне сродкаў, а вопытныя навукоўцы ці проста аматары прыроды могуць стаць яе спонсарамі.

Кожны, хто цікавіцца птушкамі і каму не больш за 26 гадоў, можа атрымаць падтрымку ва ўласных даследаваннях.

Кожны, каму больш за 26 гадоў, можа ахвяраваць сродкі для выкарыстання ў межах праграмы.

Па пытаннях ахвяравання сродкаў звяртайцеся па электроннай пошце egreta113@mail.ru альбо па тэлефонах +375 29 239 16 13, +48 669 14 33 69.

СПАМПАВАЦЬ ФОРМУ ЗАЯЎКІ

СПАМПАВАЦЬ ПРАВІЛЫ ДЛЯ ПРЭТЭНДЭНТАЎ

Андрэй Абрамчук

Брэсцкае абласное аддзяленне АПБ

Телеграм АПБ



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: